З 4 па 9 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў
Тыдзень пачаўся з работы інфармацыйнай пляцоўкі “Падлетак і закон», а працягнуўся тэматычнымі класнымі і інфармацыйнымі гадзінамі. Таксама сярод вучняў 5 — 6 класаў прайшоў прававы турнір “Закон і я”, а старшакласнікі сустрэліся за круглым сталом “Бяспека ў сацыяльных сетках”. Завяршыўся тыдзень Днём здароўя.
З 6 па 11 верасня ў школе прайшоў Тыдзень «Мастацтва жыць»
Тыдзень па развіццю каштоўнасных адносін да жыцця «Мастацтва жыць» пачаўся з конкурсу малюнкаў “Я і свет вакол мяне”. На працяг у тыдня прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, інфармацыйная пляцоўка «Парады дзецям і падлеткам», занятак з элементамі трэнінгу “Жыццёвыя каштоўнасці”, Дзень здароўя. 10 верасня Савет старшакласнікаў аргранізаваў традыцыйную акцыю «Усмешка на дзень — усмешка на ўсё жыццё».
Прававая гасцёўня “Тлумачэнні змяненняў, унесеных у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх”
12 сакавіка старшакласнікі наведалі прававую гасцёўню, дзе педагог сацыяльны А.Я.Калюта патлумачыла змяненні, унесеныя у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.
Урок для V-VII класаў «Што такое інклюзія і чаму гэта важна?»
Сёння для вучняў V-VII класаў прайшоў урок па пытаннях інклюзіі дзяцей з інваліднасцю, прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інвалінднасцю. Падчас урока вучні пазнаёміліся з паняццем «інклюзія», «інклюзіўная адукацыя», а таксама абмеркавалі сувязь паміж ладам грамадства і магчымасцю паўнавартасна рэалізаваць патэнцыял кожнага.