РАЁННАЯ АКЦЫЯ «ДРЭВА ТАЛЕРАНТНАСЦІ. ЯК Я МАГУ ДАПАМАГЧЫ ДЗІЦЯЦІ З РАС»
Далёка не кожны можа самастойна прыняць і зразумець дзіця з АПФР такім, якім яно ёсць, таму адным з галоўных напрамкаў выхаваўчай работы школы з’яўляецца фарміраванне ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу талерантных адносін да асаблівых дзяцей. Талерантнасць — гэта светапоглядная сістэма, якая прадугледжвае роўнае сацыяльнае партнёрства настаўнікаў, бацькоў і дзяцей. А паколькі талерантную асобу можа выхаваць толькі талерантны чалавек, мы пачынаем нашу работу з педагогаў
31.03.2025 адбылася інфармацыйная хвілінка для педагогаў