Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Снежань 2021 г.
23 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму).
23 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму).
Падчас снежаньскай сустрэчы на Школе Актыўнага Грамадзяніна вучні V-VII класаў размаўлялі на тэму «Я і малая радзіма». Актыўны грамадзянін неабыякавы да таго, што адбываецца ў яго найбліжэйшым асяроддзі, і гатовы прыкладаць намаганні, каб свет побач з ім станавіўся лепш. Падчас мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі над асабістым укладам у лёс малой радзімы, а таксама правялі конкурс малюнкаў «Усе мы родам з дзяцінства».
Актыўны грамадзянін усведамляе сябе членам супольнасці, імкнецца спалучаць асабістыя і грамадскія інтарэсы, добра выхаваны, дысцыплінаваны, умее сябраваць, імкнецца да новых веды — ключавыя словы сустрэчы лістападаўскай сустрэчы вучняў V-VII класаў у рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна. На круглым стале «Мой дом — мая школа» вучні ўспомнілі гісторыю школы, абмеркавалі яе сучаснае жыццё, а таксама памарылі пра будучае ўстановы адукацыі.
25 лістапада старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання ШАГ па тэме «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» і вялі гутарку аб дасягненнях нашай краіны ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Першы блок быў прысвечаны лічбавым тэхналогіям у жыцці чалавека, далей разгледзелі плюсы і мінусы інтэрнэту як сродка зносін.
25 лістапада для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» (аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).
На гэтым тыдні для вучняў V-VII класаў прайшлі заняткі ў рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме «Фотаальбом «Сямейныя дынастыі». Вучні пазнаёміліся з дынастыямі беларусаў, а таксама падрыхтавалі міні-праекты «Мой радавод, мая сям’я». Сустрэчы прайшлі пад дэвізам — «Актыўны грамадзянін шануе і паважае інстытут шлюбу і сям’і, ён — адказны сем’янін».
28 кастрычніка старшакласнікі прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання для VIII-IX класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Вучні пазнаёміліся з дасягненнямі аховы здароўя, фармацэўтыкі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя, бо ад здароўя кожнага залежыць здароўе грамадства, нацыі. Наша здароўе — гэта перш за ўсё наш лад жыцця. І менавіта ад нас залежыць ці будзе ў ім месца шкодным звычкам, або перавага будзе аддадзена фізічнай актыўнасці, спорту, рацыянальнаму харчаванню і да т.п. – здароваму ладу жыцця.
28 кастрычніка для старшакласнікаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі).
У новым 2021/2022 навучальным годзе вучні V-VII класаў працягваюць прымаць удзел у праекце «Школа актыўнага грамадзяніна», які паспяхова рэалізуецца ў VIII-XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 2018/2019 навучальнага года. Ключавая ідэя праекта — паняцце грамадзянскасць прадугледжвае засваенне і рэалізацыю дзіцем сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да сабе самога, сваёй сям’і, калектыву, да роднага краю, Бацькаўшчыны, планеты Зямля. Першая сустрэча ў гэтым годзе — дыскусія «Правілы шчаслівага чалавека» — прайшла ў рамках тэматычнага блока «Я».
23 верасня старшакласнікі правялі сустрэчу ў рамках ШАГа па тэме «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны» (аб дасягненнях на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі)». Спачатку пазнаёміліся з тэмай «Адукацыя ў Беларусі: У імя будучыні краіны», а затым паразважалі над пытаннем «Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца». Сустрэча завяршылася праглядам дакументальнага фільма праект тэлеканала АНТ з цыклу «Здабытак Рэспублікі» – «Адукацыя ў Беларусі».