Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2021 г.
8 красавіка для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў».
8 красавіка для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў».
25 сакавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)». Падчас ШАГа былі абмеркаваны наступныя тэмы: «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты» і «Будучыня Саюзнай дзяржавы — у руках моладзі і для моладзі».
У сакавіку сустрэча вучняў V-VII класаў у рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна прайшла ў ракурсе «Я і прырода». Вучні сталі удзельнікамі акцыі «У прыроды ёсць сябры-гэта я і ты» і яшчэ раз абмеркавалі беражлівыя адносіны да прыроды і яе багаццяў, непаўторнасць прыроды, а таксама распрацавалі памяткі «Законы экалогіі для цябе і мяне».
25 сакавіка для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)».
25 лютага вучні VIII-XI класаў сустрэліся з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу Усікам Сяргеем Мікалаевічам у рамках працы «Школы Актыўнага Грамадзяніна». Сяргей Мікалаевіч павдеаміў пра асноўныя моманты сходу, адказаў на пытанні старшакласнікаў.
З 22 лютага па 26 лютага вучні V-VII класаў у рамках работы адукацыйнага праекта «ШАГ» наведалі дыялог-спрэчку «Моладзевыя субкультуры: самавыяўленне ці пратэст?».
22 лютага старшакласнікі запрашаюцца на адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме « У адзінстве народа — сіла незалежнай дзяржавы».
З 25 па 29 студзеня ў V-VII класах прайшлі круглыя сталы «Закон суровы, але гэта — Закон!» у рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна. Вучні звярнулі ўвагу на правы, абавязкі і адказнасць дзяцей згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; паразважалі над сітуацыямі «свавольства», «злачынства», «правапарушэнне».
28 студзеня старшакласнікі сустрэліся на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларуская навука: у нагу з часам». Падчас сустрэчы вучні пазнаёміліся з дасягненнямі беларускай навукі, а таксама абмеркавалі свой уклад у развіццё беларускай навукі.
28 студзеня старшакласнікі сустрэнуцца на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларуская навука: у нагу з часам».