Інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Шаг к успеху: НЕскучное лето – НЕскучные встречи»

23 чэрвеня адбылася сустрэча выхаванцаў прышкольнага лагера з народным майстрам па лозапляценню Шмыгоўскім В.П. у рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Шаг к успеху: НЕскучное лето – НЕскучные встречи». Лозапляценне — адно з найбольш добра захаваўшыхся рамёстваў на сённяшні дзень. Навыкі гэтага народнага рамяства практычна не былі страчаны, а вырабы — кошыкі, мэбля, сувеніры — карыстаюцца нязменным попытам. Віталь Паўлавіч расказаў выхаванцам аб тым, як рабіць прыгожыя вырабы з лазы з таго моманту, дзе збірае ён свой матэрыял, да ўжо гатовых прыгожых прадметаў мэблі, сувенірных вырабаў. Сустрэча для выхаванцаў была цікавай і карыснай.

Продолжить чтениеІнфармацыйна-асветніцкая акцыя «Шаг к успеху: НЕскучное лето – НЕскучные встречи»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2025 г.

24 красавіка для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў ШАГ: «Маладосць — час выбару! Кіраванне дзяржавай». На сустрэчы з навучэнцамі ішла размова аб важнасці ўдзелу моладзі ў выбарах, аб праве выбіраць і быць абранымі, аб тым, як маладыя людзі могуць уплываць на будучыню краіны праз удзел у выбарах.

Актыўны ўдзел моладзі ў палітычным жыцці — гэта залог працвітання і развіцця дзяржавы. Таксама былі закрануты пытанні ўдзелу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў выбарах Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусі.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2025 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Сакавік 2025 г.

20 сакавіка для вучняў 8-11 класаў прайшоў ШАГ «Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву». У рамках мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне, у ходзе якой абмеркавалі маладзёжныя праекты і інцыятывы ў Саюзнай дзяржаве, мэты і паўнамоцтвы Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, маршрут «Цягніка Памяці» у 2024 годзе. Данная тэма выявіла важнасць і запатрабаванасць гэтага пытання сярод падлеткаў.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Сакавік 2025 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Люты 2025 г.

«ШАГ»: «Я і Грамадства» у рамках адзіных дзён інфармавання для вучняў V- VII  класаў прайшоў круглы стол «Правілы паводзін у грамадстве». Культура паводзін чалавека ёсць знешняе выраз яго духоўнага багацця. Правілы, якія рэгулююць паводзіны чалавека ў грамадстве, ствараліся на працягу многіх стагоддзяў.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Люты 2025 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Люты 2025 г.

27 лютага прайшла гадзіна інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для вучняў VIII–XI класаў на тэму: «Маладосць – час выбару. Моладзь — за здаровы лад жыцця». У фокусе ўвагі былі пытанні ЗЛЖ, магчымасцях для аздараўлення і занятках спорту, прафілактыка наркатычнай залежнасці і другіх звычак. Госцем сустрэчы была настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ануфрыенка В.М., з якой абмеркавалі 10 запаведзяў ЗЛЖ.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Люты 2025 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Снежань 2024 г.

«ШАГ»: «Я і Малая Радзіма» у рамках адзіных дзён інфармавання для вучняў V- VII  класаў прайшоў вусны часопіс «Мая Малая Радзіма». У кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма – той куток, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць нашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом. Для кагосьці малая Радзіма — родны пасёлак. Для кагосьці — сельская вуліца або ўтульны дворык з арэлямі.

 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Снежань 2024 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Снежань 2024 г.

19 снежня 2024 года прайшла гадзіна інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для вучняў VIII–XI класаў на тэму: «Маладосць – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне».  Класны кіраўнік 11 класа Баран І.Ф. расказала вучням аб найбольш запатрабаваных прафесіях у нашым раёне і важнасці сур’ёзнага падыходу да прафесійнага самавызначэння. Перад вучнямі выступіў прадстаўнік ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Снежань 2024 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2024 г.

28 лістапада ў рамках рэалізацыі адукацыйнай праграмы ШАГ — школа актыўнага грамадзяніна для навучэнцаў старэйшых класаў адбылася дыялогавая пляцоўка пад дэвізам «Маладосць — час выбару. Што можа ГА «БРСМ»?». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння ГА «БРСМ», з мэтамі і задачамі, напрамкамі работы ГА»БРСМ». Госцем сустрэчы была памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юрысконсульт, актыўны член ГА «БРСМ» ААТ «Агра-Калядзічы » Янушка Анастасія Юр’еўна. Анастасія Юр’еўна расказала прысутным аб магчымасцях самарэалізацыі ў сельскай гаспадарцы, прывяла прыклады актыўнага ўдзелу членаў ГА «БРСМ» ААТ «Агра-Калядзічы» ў мерапрыемствах, якія праводзяцца па лініі ГА»БРСМ», матэрыяльным забеспячэнні маладых ініцыятыўных членаў арганізацыі, а таксама правяла прафарыентацыйную работу па выбары прафесіі ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы краіны і далейшым працаўладкаванні ў ААТ «Агра-Калядзічы».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2024 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Лістапад 2024 г.

З мэтай фарміравання правільнага ўяўлення аб сям’і, сямейных каштоўнасцях і сямейных традыцыях, вучні адгадвалі загадкі аб сямейных узаемаадносінах, працягвалі прыказкі адпаведнай тэматыкі. У падвядзенні вынікаў мерапрыемства навучэнцы падкрэслілі, што, захоўваючы нашы сямейныя каштоўнасці і традыцыі, мы захоўваем асновы грамадства.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Лістапад 2024 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Верасень 2024 г.

  • Комментарии к записи:0 комментариев

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на класных гадзінах  «Я і мае жыццёвыя каштоўнасці»  абмяркоўваліся пытанні, што такое жыццёвыя каштоўнасці, навошта яны патрэбныя і як іх вызначыць.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Верасень 2024 г.