Планавая эвакуацыя
6 верасня ў 10 гадзін 10 хвілін у школе прагучалі тры працяглыя званкі. «Што гэта?»- спытаеце вы. А вось кожны навучэнец і работнік Хараўской школы ведае, што гэта быў дадзены сігнал для адпрацоўкі поўнай эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі ў выпадку ўзнікнення небяспекі. Усе навучэнцы разам з настаўнікамі без панікі, своечасова і дысцыплінавана пакінулі будынак школы.
Суботні дзень бяспечнага лета
У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.
Бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей»
22 мая ў школе прайшоў бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей» з удзелам суб’ектаў прафілактыкі з Пружанскага РАНС, з дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Таксама перад бацькамі выступіў участковы інспектар А.В.Сарока.
Небяспечныя прыгоды Карлсана
У пачатку мая да вучняў пачатковых класаў завітаў сам Карлсан. Гульнёва-пазнавальная праграма «Небяспечныя прыгоды Карлсана» была прысвечана прафілактыцы пажарнай бяспекі.
Прышчэпка! Дзіця пад абаронай.
Галоўная мэта вакцынацыі — фарміраванне імунітэту да хваробы. Гэта магчыма толькі пры ўвядзенні ў арганізм чалавека аслабленага або забітага мікроба — ўзбуджальніка той інфекцыі, ад якой робіцца прышчэпка. У выніку выпрацоўваюцца адмысловыя рэчывы (антыцелы) і клеткі, якія здольныя нейтралізаваць сапраўднага ўзбуджальніка пры заражэнні.