Падарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху
3 кастрычніка да вучняў пачатковых класаў у госці завіталі Бураціна, Мальвіна і Артэмон, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа па краіне Правілаў дарожнага руху. Конкурсы, гульні, песні і танцы…Усе выпрабаванні вучні з лёгкасцю прайшлі і дапамаглі Бураціне разабрацца з дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам і іншымі прамудрасцямі дарогі.
З 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень бяспечных паводзін
На працягу другога тыдня верасня ў школе праходзіў традыцыйны Тыдзень бяспечных паводзін, які адкрылі інфармацыйныя гадзіны “Правілы дарожнага руху. Для каго і навошта”. Пазнавальна-гульнёвая праграма “Я – пешаход”, віктарына “Што я ведаю пра бяспеку”, пазнавальная праграма “Азбука дарожнага руху” і многа іншага, цікавага і бяспечнага чакала навучэнцаў школы на гэтым тыдні.
Планавая эвакуацыя
6 верасня ў 10 гадзін 10 хвілін у школе прагучалі тры працяглыя званкі. «Што гэта?»- спытаеце вы. А вось кожны навучэнец і работнік Хараўской школы ведае, што гэта быў дадзены сігнал для адпрацоўкі поўнай эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі ў выпадку ўзнікнення небяспекі. Усе навучэнцы разам з настаўнікамі без панікі, своечасова і дысцыплінавана пакінулі будынак школы.
Суботні дзень бяспечнага лета
У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.