Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або знакі гэтыя ведайце, дзеці
Трэці чацвер месяца ў школе традыцыйна прайшоў як адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху. На гэты раз вучняў чакаў не толькі інфармацыйны экспрэс «Дарожныя знакі. Яшчэ раз аб галоўным». Вучні разам з класнымі кіраўнікамі разгадвалі крыжаванкі і паказвалі свае веды правіл дарожнага руху. Самыя хуткія і самыя правільныя адказы далі вучні 3 і 7 класаў.
Cуботні дзень бяспечных паводзін
Апошні дзень 2 чвэрці быў прысвечаны бяспечным паводзінам, таму пасля гульнёва-пазнавальнай праграмы “Гэтыя бяспечныя канікулы” ўсе адправіліся на онлайн-віктрыну па правілах дарожнага руху «Спадар дарожны знак», а завяршыўся дзень гульёвай праграмай «Мы — акцёры», дзе кожны жадаючы змог прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на снезе, у спаборніцтвах на самую высокую снежную вежу і г.д., дэманструючы свае акцёрскія здольнасці. Члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”, а вучні 6 — 8 класа наведалі з экскурсійнай праграмай Пружанскі дом рамёстваў.
Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або зімовым забавам на дарозе не месца
У трэці чацвер месяца — 20 снежня — у школе прайшоў адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху. Члены атрада юных інспектараў дарожнага руху правялі акцыю «Зімовым забавам на дарозе не месца» і расказалі, як трэба сябе паводзіць паблізу дарогі ў дваровых тэрыторыях, каб зімовыя гульні заўсёды былі вясёлыя і прыносілі толькі радасць і смех. Таксама 19 снежня перад вучнямі выступіў участковы інспектар Інспекцыі па справах непаўналетніх Анур’еў Я.В., які яшчэ раз засяродзіў увагу на паводзінах дзяцей на дарозе, выкананне правілаў дарожнага руху і наяўнасць флікераў.
Майстар-клас для навучэнцаў «Цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, або Як правільна падаць падчас галалёду»
13 cнежня напрацягу дня ў школе працаваў цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, які арганізавалі настаўнік асноў бяспекі жыццядзейнасці Фядотава А.А. і вучні 5 класа. Наведвальнікі цэнтра маглі атрымаць парады «Як не траўміравацца на слізкай дарозе» і практычна адпрацаваць навыкі правільнага падзення.