Cуботні дзень бяспечных паводзін

Апошні дзень 2 чвэрці быў прысвечаны бяспечным паводзінам, таму пасля гульнёва-пазнавальнай праграмы “Гэтыя бяспечныя канікулы” ўсе адправіліся на онлайн-віктрыну па правілах дарожнага руху «Спадар дарожны знак», а завяршыўся дзень гульёвай праграмай «Мы — акцёры», дзе кожны жадаючы змог прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на снезе, у спаборніцтвах на самую высокую снежную вежу і г.д., дэманструючы свае акцёрскія здольнасці. Члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”, а вучні 6 — 8 класа наведалі з экскурсійнай праграмай Пружанскі дом рамёстваў.

                                                                                        

Продолжить чтениеCуботні дзень бяспечных паводзін

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або зімовым забавам на дарозе не месца

У трэці чацвер месяца — 20 снежня —  у школе прайшоў адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху. Члены атрада юных інспектараў дарожнага руху правялі акцыю «Зімовым забавам на дарозе не месца» і расказалі, як трэба сябе паводзіць паблізу дарогі ў дваровых тэрыторыях, каб зімовыя гульні заўсёды былі вясёлыя і прыносілі толькі радасць і смех. Таксама 19 снежня перад вучнямі выступіў участковы інспектар Інспекцыі па справах непаўналетніх Анур’еў Я.В., які яшчэ раз засяродзіў увагу на паводзінах дзяцей на дарозе, выкананне правілаў дарожнага руху і наяўнасць флікераў.

                                                                                                                  

Продолжить чтениеАдзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або зімовым забавам на дарозе не месца

Майстар-клас для навучэнцаў «Цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, або Як правільна падаць падчас галалёду»

13 cнежня напрацягу дня ў школе працаваў цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, які арганізавалі настаўнік асноў бяспекі жыццядзейнасці Фядотава  А.А. і вучні 5 класа.  Наведвальнікі цэнтра маглі атрымаць парады «Як не траўміравацца на слізкай дарозе» і практычна адпрацаваць навыкі правільнага падзення.

                                                                         

 

 

 

Продолжить чтениеМайстар-клас для навучэнцаў «Цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, або Як правільна падаць падчас галалёду»

Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»

У рамках плана правядзення адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!» 11 снежня адбылася сустрэча старшакласнікаў са старшынёй Пружанскага таварыства выратавання на водах Амельянчуком Ю.М., які  засяродзіў увагу на папярэджанні няшчасных выпадкаў і гібелі непаўналетніх у зімовы перыяд, і са старшым інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дранём М.В., які расказаў аб бяспечным карыстанні піратэхнічнымі сродкамі, а таксама адказаў на пытанні вучняў наконт алгарытму дзеяння падчас знаходжання незнаёмага прадмета або боепрыпасаў.

                                                                                                              

 

Продолжить чтениеАдзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»

Кіналекторый «Правілы дарожнага руху. Ведай і не парушай» у рамках адзінага дня прафілактыкі «Падлетак і закон:вывучаем, ведаем, выконваем!».

30 лістапада вучні 8 — 11 класаў наведалі кіналекторый «Правілы дарожнага руху. Ведай і не парушай» у рамках адзінага дня прафілактыкі «Падлетак і закон:вывучаем, ведаем, выконваем!». Таксама перад вучнямі выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала аб адказнасці за парушэнне ПДР.

 

Продолжить чтениеКіналекторый «Правілы дарожнага руху. Ведай і не парушай» у рамках адзінага дня прафілактыкі «Падлетак і закон:вывучаем, ведаем, выконваем!».

Моладзевыя субкультуры: спосаб самавыяўлення або адыход ад рэальнасці?

Субкультура ў сацыялогіі і культуралогіі — частка грамадскай культуры, адрозная ад пераважнай у канкрэтным грамадстве. У больш вузкім сэнсе тэрмін абазначае сацыяльныя групы людзей — носьбітаў субкультуры. Субкультура можа адрознівацца ад агульнапрынятай мовай, манерай паводзін, вопраткай і г.д. Асновай субкультуры могуць быць стыль музыкі, лад жыцця, пэўныя палітычныя погляды. Некаторыя субкультуры носяць экстрэмальны характар ​​і дэманструюць пратэст супраць грамадства або пэўных грамадскіх з’яў. Некаторыя носяць замкнёны характар ​​і імкнуцца да ізаляцыі сваіх прадстаўнікоў ад грамадства. Часам субкультуры развіваюцца і ўваходзяць як элементы ў адзіную культуру грамадства. Развітыя субкультуры маюць свае перыядычныя выданні, клубы, грамадскія арганізацыі.

Інфармацыя

Продолжить чтениеМоладзевыя субкультуры: спосаб самавыяўлення або адыход ад рэальнасці?