Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
Інфармацыйны веснік “Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў сакавіку ў школе быў прысвечаны веласіпедыстам. На другім паверсе школы на працягу дня працавала інфармацыйная пляцоўка «Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды».