ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ
У дзяржаўнай установе адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» з 21.03.2022 па 26.03.2022 праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму. Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Акцыя «Разам за здаровую будучыню». Сустрэча з вучнямі інспектара Інспецыі па справах непаўналетніх Кавалёвым У.М.
16 сакавіка ў рамках акцыі «Разам за здаровую будучыню» адбылася сустрэча вучняў школы з інспектарам Інспекцыі па справах непаўналетніх Кавалёвым У.М. на тэму «Недапушчэнне ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Прававая адказнасць падлеткаў за распаўсюджванне наркатычных сродкаў».
Акцыя «Разам за здаровую будучыню». Сустрэча з педагогамі школы інспектара Інспецыі па справах непаўналетніх Кавалёвым У.М.
16 сакавіка ў рамках акцыі «Разам за здаровую будучыню» інспектарам Інспекцыі па справах непаўналетніх Кавалёў У.М. сустрэўся з педагогамі школы на тэму «Прафілактыка недапушчальнасці ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Прававая адказнасць за распаўсюджванне наркатычных сродкаў».
1 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»
У наша стагоддзе навуковых тэхналогій і распрацовак у свеце ўсё больш і больш адбываецца тэхнагенных аварый. Пры такіх надзвычайных сітуацыях існуе пэўны алгарытм дзеянняў, які неабходна ведаць кожнаму чалавеку. У рамках рэспубліканскай акцыі » Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая стартуе 1 сакавіка, прапагандысты МНС будуць навучаць пісьменна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама правільна дзейнічаць па сігнале » Увага ўсім!».