Бацькоўскі сход «Забеспячэнне бяспекі дзяцей — агульны клопат»
20 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Забеспячэнне бяспекі дзяцей — агульны клопат». Перад прысутнымі выступілі Грышкевіч Ірына Аляксандраўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, якая засяродзіла ўвагу на прафілактыцы алкагалізму сярод падлеткаў, а таксама на прафілактыцы жорскасці і насілля ў дачыненні да непаўналетніх. Пытанні прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў, выканання Правілаў дарожнага руху ў сваім выступленні асвяціў Клімашэвіч Віктар Мікалаевіч, начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх.
Планаванне дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях
Напярэдадні Адзінага дня бяспекі, які сёлета пройдзе 22 верасня, зусім не лішнім будзе ўзгадаць правілы, якія дапамогуць вам і вашым блізкім правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Урокі бяспекі «Увага!Дзеці!» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
З мэтай праверкі і замацавання ведаў дарожных знакаў, папярэджання найбольш распаўсюджанных памылак дзяцей на дарозе ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху 15 верасня вучні школы наведалі ўрокі бяспекі «Увага!Дзеці!», а таксама практычна адпрацавалі паводзіны пешахода на дарозе.
З 1 верасня па 10 верасня ў школе праходзіла Дэкада бяспечных паводзін
Дэкада традыцыйна пачалася з прафілактычных гутарак у класах на тэму «Мае бяспечныя паводзіны ў школе і дома, на вуліца і грамадскіх месцах», а працягнулася трэніровачнай эвакуацыяй з будынка школы. Таксама прайшлі пазнавальная праграма “Жыццё і бяспека”, вусны часопіс “Законы бяспекі”, адкрыты мікрафон “Мая бяспека – мая адказнаць”. На працягу дэкады настаўнікі яшчэ раз разам з вучнямі ўзгадалі бяспечныя маршруты руху навучэнцаў “Дом-школа-дом”.