З 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)
Традыцыйна ў канцы лістападу — пачатку снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу). Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Здароўе – гэта багацце!”, для вучняў пачатковых класаў прайшлі гадзіны зносін “Правілы асабістай гігіены». Старшакласнікі сабраліся на кіналекторыі “Мы супраць наркотыкаў і ВІЧ-інфекцыі”. 1 снежня, у Сусветны дзень прафілактыкі СНІДУ прайшла акцыя «Дзеці супраць злачынстваў,наркотыкаў і СНІДу”.
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
3 снежня ў школе прайшлі віктарына “Пра здаровы лад жыцця”, лекцыя – прэзентацыя “Што я павінен ведаць пра СНІД”, майстар-клас “Як захаваць сваю асанку правільнай”. Таксама сёння працягнула сваю работу творчая майстэрня Дзеда Мароза.
З 21 лістапада па 26 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт
Вучні на класных і інфармацыйных гадзінах нагадалі правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт. Таксама для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс загадак “Загадкі ад спадара Інтэрнэта”, вучні 5 — 7 класаў шукалі самых разумных падчас віктарыны «Бяспечны інтэрнэт», а вось старшакласнікі сустрэліся на прававой гасцёўні “Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт. Прававая адказнасць”. У рамках урокаў інфарматыкі адбыліся прафілактычныя гутаркі “Твая інфармацыйная бяспека”.
Увага! Цюбінгі!
Праезная частка — не месца для гульняў, а аўтамабіль — гэта не прадмет для гульні. Катанне з горкі на санках, цюбінгах, ватрушках – гэта неад’емная частка зімовых забаў, падчас якіх кожны год дзеці атрымліваюць сур’ёзныя траўмы, а ў некаторых выпадках і зусім гінуць. У адрозненні ад санак, цюбінгі, «ватрушкі» здольныя развіваць вялікую хуткасць і нават закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску. Пры гэтым яны абсалютна некіравальныя і не абсталяваны прыладай для тормазу. Забаронена прывязваць санкі, цюбінгі да транспартных сродкаў: снегоходаў, аўтамабіляў, а таксама катацца на атрыбутах для зімовых забаў паблізу праезнай часткі. Дзеці павінны катацца толькі пад наглядам і кантролем дарослых! Дарослыя абавязаны данесці да дзіцяці правілы бяспекі і сачыць за іх выкананнем. Галоўныя настаўнікі для дзяцей — гэта іх бацькі, у сілах якіх прывіваць дзецям правілы бяспечных паводзін.