Увага! Цюбінгі!

Праезная частка — не месца для гульняў, а аўтамабіль — гэта не прадмет для гульні. Катанне з горкі на санках, цюбінгах, ватрушках – гэта неад’емная частка зімовых забаў, падчас якіх кожны год дзеці атрымліваюць сур’ёзныя траўмы, а ў некаторых выпадках і зусім гінуць. У адрозненні ад санак, цюбінгі, «ватрушкі» здольныя развіваць вялікую хуткасць і нават закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску. Пры гэтым яны абсалютна некіравальныя і не абсталяваны прыладай для тормазу. Забаронена прывязваць санкі, цюбінгі да транспартных сродкаў: снегоходаў, аўтамабіляў, а таксама катацца на атрыбутах для зімовых забаў паблізу праезнай часткі. Дзеці павінны катацца толькі пад наглядам і кантролем дарослых! Дарослыя абавязаны данесці да дзіцяці правілы бяспекі і сачыць за іх выкананнем. Галоўныя настаўнікі для дзяцей — гэта іх бацькі, у сілах якіх прывіваць дзецям правілы бяспечных паводзін.

Продолжить чтениеУвага! Цюбінгі!

З 21 лістапада па 26 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

План правядзення тыдня 

Продолжить чтениеЗ 21 лістапада па 26 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

“Правілы бяспечных паводзін на дарозе” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

 

 

Продолжить чтение“Правілы бяспечных паводзін на дарозе” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Суботні дзень школьных традыцый — Дзень бяспечных паводзін

У апошнюю суботу чвэрці традыцыйна прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку бяспечных паводзін падчас восеньскіх канікул. Вучні пачатковых класаў наведалі мультрок “Чароўная кніга МНС”, пазнавальную праграму “Я адзін дома”. Для вучняў 5 — 8 класаў прайшлі квэст “Маршрутамі бяспекі” і конкурс малюнкаў “Бяспека вачамі дзяцей”. А затым усё разам сустрэліся на спартыўнай шкаліядзе. Таксама сёння намеснік старшыні Савета дружыны Казачэнка Яна наведала раённую школу піянерскага актыву.

Продолжить чтениеСуботні дзень школьных традыцый — Дзень бяспечных паводзін

Акцыя «Флікер – твой надзейны сябар» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

21 кастрычніка, у трэці чацвер месяца» вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Флікер – твой надзейны сябар”. Спачатку члены атрада Юных інспектараў дарожнага руху сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, а затым старасты яшчэ раз нагадалі вучням аб неабходнасці наяўнасці флікераў у цёмны час сутак, пазнаёміўшы з памяткай «Навошта кожнаму з нас флікер».

Продолжить чтениеАкцыя «Флікер – твой надзейны сябар» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Рэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам» стартавала з 17 кастрычніка

 Статыстыка ўказвае на тое, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца няведанне або грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар — бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян. У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 17 кастрычніка па 2 лістапада 2022 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы перыяд «За бяспеку разам». 

Рэспубліканская акцыя МНС

Продолжить чтениеРэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам» стартавала з 17 кастрычніка