Прышчэпка! Дзіця пад абаронай.

Галоўная мэта вакцынацыі — фарміраванне імунітэту да хваробы. Гэта магчыма толькі пры ўвядзенні ў арганізм чалавека аслабленага або забітага мікроба — ўзбуджальніка той інфекцыі, ад якой робіцца прышчэпка. У выніку выпрацоўваюцца адмысловыя рэчывы (антыцелы) і клеткі, якія здольныя нейтралізаваць сапраўднага ўзбуджальніка пры заражэнні.

Продолжить чтениеПрышчэпка! Дзіця пад абаронай.

Віншуем і ганарымся!

У суботу каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Усік Міхаіл і Сарока Кірыл, вучні 9 класа; Галенка Дар’я, вучаніца 8 класа, Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна і Дэцук Андрэй, вучні 7 класа; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, вучні 6 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 40-вым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд! Каманда заняла ПЕРШАЕ агульнае месца ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым».  Сарока Кірыл і Менешава Эмілія  сталі ПЕРШЫМІ ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», Усік Міхаіл — ПЕРШЫМ  у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Таксама Усік Міхаіл быў узнагароджаны дыпломам «За артыстызм, праяўлены ў конкурсе«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне». Віншуем і ганарымся!

                                                                                                                      

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Віншуем і ганарымся!

Каманда нашай школы у спаборніцтвах па міні-футболу у праграме раённай спартакіяды сярод школ 2 групы заняла ПЕРШАЕ месца. У склад каманды ўвайшлі — Паўлюковіч Іван, Вахновіч Дзмітрый, Бандарэнка Аляксей, Літвіновіч Арцём, Гаўрылюк Дзмітрый, Чабоцька Аляксандр, вучні 11 класа; Чыбук Павел, Марчык Раман, вучні 10 класа; Марчык Яўген, вучань 9 класа). Віншуем хлопчыкаў і жадаем далешых спартыўных перамог!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

12 красавіка — Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі (Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас)

З гэтай нагоды ў школе праходзіла выстава малюнкаў навучэнцаў пачатковых класаў «12 красавіка — Дзень касманаўтыкі».

                                                                                                                                        

 

Продолжить чтение12 красавіка — Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі (Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас)

Ветлівасць і дабрыня — вашы лепшыя сябры

Пад такой назвай прайшла гульнёвая праграма для навучэнцаў 1 — 4 класа, дзе каманды ветлівасці і дабрыні шукалі адказы на пытанні: хто больш патрэбны чалавеку. Перамагла дружба, а гэта значыць, што і дабрыня і ветлівасць патрэбны кожнаму чалавеку.

                                                                                                                          

Продолжить чтениеВетлівасць і дабрыня — вашы лепшыя сябры

Адзіны інфармацыйны дзень для бацькоў навучэнцаў I-XI-х класаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей »

У сераду для бацькоў навучэнцаў I-XI-х класаў быў праведезны адзіны інфармацыйны дзень «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх.
Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей », на якім выступілі інспектар нагляду і прафілактыкі Пружанскага РАНС Чычырын А.А., вядучы спецыяліст страхавой кампаніі «Белдзяржстрах» Цябук Р.В, а таксама педагог сацыяльны школы Калюта А.Я.

                                                                                                          

 

Продолжить чтениеАдзіны інфармацыйны дзень для бацькоў навучэнцаў I-XI-х класаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей »

Інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму»

У аўторак класныя кіраўнікі і навучэнцы школы правялі інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму» напярэдадні 11 красавіка — Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў.

                                                                                                                

Продолжить чтениеІнфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму»

Да ведама бацькоў. Адзіны інфармацыйны дзень

11 красавіка ў 17.30 у спартыўнай зале адбудзецца адзіны інфармацыйны дзень для бацькоў навучэнцаў I-XI-х класаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей».

Продолжить чтениеДа ведама бацькоў. Адзіны інфармацыйны дзень