21 чэрвеня — Сонечны дзень бяспечных канікул

Сёння ў лагеры яшчэ раз размаўлялі пра бяспеку. Пазнавальная праграма «Падарожжа па бяспечнаму лету» запрасіла ўсіх на станцыі бяспекі, спартыўныя спаборніцтвы па футболу дапамаглі знайсці лепшых футбалістаў, а завяршыў дзень конкурсам загадак і онлайн-віктарынамі пра бяспечныя паводзіны.

                                                                                                                         

Продолжить чтение21 чэрвеня — Сонечны дзень бяспечных канікул

20 чэрвеня — Сонечны дзень міра

20 чэрвеня адзначаўся Сусветны дзень бежанцаў. У гэты дзень у лагеры прайшлі гадзіны зносін «Навошта берагчы мір на зямлі», а таксама практычныя заняткі «Урокі выжывання ў прыродзе», скончыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Няхай заўсёды будзе мір».

                                                                                                             

 

Продолжить чтение20 чэрвеня — Сонечны дзень міра

19 чэрвеня — Сонечны дзень бяспекі

Сёння хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі гульня на мясцовасці «Дзе хаваецца небяспека», гадзіна здароўя і спорта «Бяспечныя гульні на канікулах», практычныя заняткі па першай дапамозе, а таксама цікавая і карысная сустрэча з прадстаўнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста Пружанскага РАНС, які знаходзіцца ў в. Кабылаўка.

                                                                                                               

 

Продолжить чтение19 чэрвеня — Сонечны дзень бяспекі

18 чэрвеня — Сонечны дзень добрых спраў

На ранішняй лінейцы панядзелак быў аб’яўлены Днём добрых спраў. Малодшы атрад прыняў удзел у акцыі «Утульны дом, дзе мы жывём», падчас якой выхаванцы лагера даглядалі кветкі і сачылі за агульным парадкам на тэрыторыі лагера, а старэйшыя адправіліся на дапамогу да адзінокіх пажылых жыхароў вёскі. Таксама напрацягу актыў лагера займаўся запаўненнем кнігі «Самыя-самыя дзеці нашага лагера», дзе кожны жадаючы мог заявіць сябе ў розных намінацыях, а пасля пацвердзіць сваё званне на самага-самага.

                                                                                                                  

Продолжить чтение18 чэрвеня — Сонечны дзень добрых спраў

16 чэрвеня — Сонечны дзень Рэспублікі Беларусь

Суботні дзень у лагеры стаў Днём Рэспублікі Беларусь. Пачаўся ён з акцыі «Я люблю Беларусь» і гадзіны зносін «Сімвалы маёй краіны», затым хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі пазнавальную праграму «7 цудаў Беларусі» і спартландыю «За спартыўную Беларусь», а напрыканцы дня ўсіх чакала шоу-праграма «Місс і містэр лагера».

                                                                                                          

Продолжить чтение16 чэрвеня — Сонечны дзень Рэспублікі Беларусь

15 чэрвеня — Сонечны дзень турыста

15 чэрвеня ў Міжнародны дзень ветра хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў Дзень турыста, а гэта спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню, гульня «Я збіраюся ў паход…», пазнавальнаяпраграма «Мы — турысты», фота-прагулка «Па дарозе з аблокамі», конкурс на лепшага мастака аблокаў і многа іншага цікавага і турыстычнага.

                                                                                                                    

 

Продолжить чтение15 чэрвеня — Сонечны дзень турыста

14 чэрвеня — Сонечны дзень дзіцячай ініцыятывы

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі былі ініцыятыўнымі як ніколі, таму што сёння быў дзень дзіцячай ініцыятывы. Цэнтральным мерапрыемствам стала работа творчых майстэрняў у рамках праекта «Роўны навучае роўнага». Старэйшы атрад правёў для малодшага спартландыю «Праводзім самі — гуляйце з намі», дзень завяршыўся круглым сталом «Мая вялікая ініцыятыва для малой Радзімы». Таксама сёння ў госці з прафілактычнай гутаркай і пазнавальным фільмам завіталі прадстаўнікі энерганадзору..

                                                                                                    

 

Продолжить чтение14 чэрвеня — Сонечны дзень дзіцячай ініцыятывы

13 чэрвеня — Сонечны дзень вынаходніцтваў

Сённяшні дзень пачаўся з міні-дыскатэкі і гульнёвай праграмы «Самае лепшае свята — летаSTART», якую падрыхтавалі работнікі Палаца Культуры г.Пружаны. Кожны ўдзельнік праграмы атрымаў у падарунак добры настрой і пазітыўныя эмоцыі, а самыя актыўныя былі ўзнагароджаны яшчэ і прызамі. А завяршыўся дзень сапраўдным карнавалам «МАСКАм РАДыя» і гульней па станцыях «Гэтыя цікавыя вынаходніцтвы».

                                                                                                          

 

 

Продолжить чтение13 чэрвеня — Сонечны дзень вынаходніцтваў

12 чэрвеня — Сонечны дзень пазітыву і добрага настрою

У дзень пазітыву і добрага настрою дзеці наведалі прагулку «Сэлфімарафон», спартыўныя спаборніцтвы па шашкам і шахматам, малявалі самы смешны выпадак са свайго жыцця,  а таксама сталі ўдзельнікамі акцыі «Жыць здорава».

                                                                                                          

 

Продолжить чтение12 чэрвеня — Сонечны дзень пазітыву і добрага настрою

11 чэрвеня — Сонечны дзень мультфільмаў

10 чэрвеня сваё Дзень нараджэнне адсвяткавала кінастудыя «Саюзмультфільм», таму панядзелак для жыхароў лагера «Сонейка» стаў Днём мультфільмаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я малюю мультфільм»,  ў конкурсе агучвання мультфільмаў «Па сакрэту ўсяму свету», а таксама ў гэты дзень на школьным стадыёне прайшла «вясёлая» спартландыя. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

                                                                                                               

 

Продолжить чтение11 чэрвеня — Сонечны дзень мультфільмаў