Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»
У рамках плана правядзення адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!» 11 снежня адбылася сустрэча старшакласнікаў са старшынёй Пружанскага таварыства выратавання на водах Амельянчуком Ю.М., які засяродзіў увагу на папярэджанні няшчасных выпадкаў і гібелі непаўналетніх у зімовы перыяд, і са старшым інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дранём М.В., які расказаў аб бяспечным карыстанні піратэхнічнымі сродкамі, а таксама адказаў на пытанні вучняў наконт алгарытму дзеяння падчас знаходжання незнаёмага прадмета або боепрыпасаў.
Суботні дзень пазітыву і добрага настрою
Субота 8 снежня пачалася са спартландыі «Мы — здаровае пакаленне», а працягнулася гульнёвай праграмай «Смех, ды і толькі» і конкурсам малюнкаў «Вясёлкавы карагод» у рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам». Таксама піянеры і члены ГА «БРСМ» прынялі ўдел у акцыі «Упрыгожым школу разам».
Адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей»
7 снежня прайшоў адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей»
Суботні дзень здароўя
Першая субота снежня была прысвечана тэме здароўя. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіну зносін «1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам», прынялі ўдзел у акцыі «Чырвоная стужка як сімвал надзеі», а таксама мультурок «У краіне здаровых мультфільмаў» і гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы».
Кіналекторый «Правілы дарожнага руху. Ведай і не парушай» у рамках адзінага дня прафілактыкі «Падлетак і закон:вывучаем, ведаем, выконваем!».
30 лістапада вучні 8 — 11 класаў наведалі кіналекторый «Правілы дарожнага руху. Ведай і не парушай» у рамках адзінага дня прафілактыкі «Падлетак і закон:вывучаем, ведаем, выконваем!». Таксама перад вучнямі выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала аб адказнасці за парушэнне ПДР.
Моладзевыя субкультуры: спосаб самавыяўлення або адыход ад рэальнасці?
Субкультура ў сацыялогіі і культуралогіі — частка грамадскай культуры, адрозная ад пераважнай у канкрэтным грамадстве. У больш вузкім сэнсе тэрмін абазначае сацыяльныя групы людзей — носьбітаў субкультуры. Субкультура можа адрознівацца ад агульнапрынятай мовай, манерай паводзін, вопраткай і г.д. Асновай субкультуры могуць быць стыль музыкі, лад жыцця, пэўныя палітычныя погляды. Некаторыя субкультуры носяць экстрэмальны характар і дэманструюць пратэст супраць грамадства або пэўных грамадскіх з’яў. Некаторыя носяць замкнёны характар і імкнуцца да ізаляцыі сваіх прадстаўнікоў ад грамадства. Часам субкультуры развіваюцца і ўваходзяць як элементы ў адзіную культуру грамадства. Развітыя субкультуры маюць свае перыядычныя выданні, клубы, грамадскія арганізацыі.