Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 6 «Падарожжа ў Гродзенскую вобласць, ці шосты цуд Беларусі — Мірскі замак»
У апошні дзень 2018 года выхаванцы наведалі замак Радзівілаў, які зназодзіцца ў г.п.Мір Гродзенскай вобласці. Пасля круглага стала «Замак роду Радзівілаў» усе дружна адправіліся на конкурс малюнкаў і майстар-клас «Мая правільная асанка», пасля пагулялі на свежым паветры. Напрыканцы дня ў лагер завітаў сам Дзед Мароз разам з унучкай Снягуркай і пакінуў пад елачкай кожнаму падарунак. Дзень завяршыўся майстар-класам «Навагодняя паштоўка».