Адзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)
У чацвёрты чацвер месяца вучні 8-11 класаў наведалі адзіны дзень інфармавання «Ганаровае званне — абаронца Айчыны», падчас якога разгледзелі і абмеркавалі наступныя тэмы «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)», «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны
22 лютага вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у спартыўнай праграме «Юныя абаронцы», старэйшыя вучні прынялі ўдзел у шоу-праграме «Містэр школы-2018», дзе перамогу атрымаў Неміровіч Дзмітрый, вучань 8 класа. Таксама на працягу дня праходзіла акцыя «Намалюем паштоўку разам», у якой мог прыняць удзел кожны жадаючы.
Суботні дзень здароўя
Другая субота месяца традыцыйна праводзіцца пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Не стала выключэннем і субота 9 лютага, якая пачалася з гульняў з мячом. Затым вучні наведалі віктарыну «Пра здароўе ад А да Я», а на праглядзе відэафільмаў на тэму “Быць здаровым вельмі здорава” абмяркоўвалі плюсы здаровага ладу жыцця. Каманда школы прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе. Таксама вучні здзейснілі падарожжа у Белавежскую пушчу і пагутарылі з самім Дзедам Марозам.
Суботні дзень беларускай навукі
Суботні день беларускай навукі пачаўся са спартландыі «Алімпійскімі маршрутамі», а працягнуўся гадзінай зносін «Дасягненні беларускай навукі» і віртуальнай экскурсіяй па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама вучні 3-7 класаў наведалі Пружанскі палацык, дзе змаглі праявіць свае здольнасці падчас квэста. Вучань 4 класа нашай школы Вахновіч Антон прыняў удзел у інтэлектуальным марафоне «Пазнайка – 2019».
Сустрэча з настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім
18 студзеня на гадзіну зносін «Калядныя святкі» да вучняў пачатковых класаў завітаў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскі, які павіншаваў усіх прысутных з каляднымі святамі, а таксама расказаў пра адно з самых старажытных свят хрысціян — Хрышчэнні Гасподнім.