«Адкрыць на 100-годдзе Вялікай Перамогі»
Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне юныя ўдзельнікі рэспубліканскага праекта «ДабраДзел», акцябрата атрада «Праменьчыкі дабрыні», разам з піянерамі школы ўрачыста заклалі ў школьным музейным вугалку капсулу часу з пажаданнямі акцябратам і піянерам будучыні міру і дабра. Сімвалічным стаў подпіс на капсуле «Адкрыць у дзень 100-годдзя Вялікай Перамогі».