Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)

8 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў». На сустрэчу быў запрошаны настаяцель Свята-Пакроўскай царквы Анатолій Васільевіч Кавальскі.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)

Агульнашкольная ранішняя гімнастыка ў рамках Сусветнага дня здароўя

7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Сёння школьны дзень пачаўся з агульнашкольнай ранішняй гімнастыкі. Сусветны дзень здароўя-гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для абароны здароўя і дабрабыту людзей. У жыцці кожнага чалавека самае галоўнае гэта здароўе.

Продолжить чтениеАгульнашкольная ранішняя гімнастыка ў рамках Сусветнага дня здароўя

Рэспубліканская акцыя «Прыйдзі і пакланіся!»

У рамках акцыі «Прыйдзі і пакланіся» вучні Хараўской сярэдняй школы наведалі помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны у в.Скорцы, а таксама на канікулах усклалі кветкі ля мемарыялу «Смага» ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

Продолжить чтениеРэспубліканская акцыя «Прыйдзі і пакланіся!»

Канікулы з карысцю. Рэспубліканскі форум «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: вынікі, узаемадзеянне, развіццё»

1 красавіка каманда школы онлайн прэзентавала работу па праекту «АП ПДД» у рамках праграмы па сацыяльным праектаванні для падлеткаў і моладзі «АПШЫФТ». Прэзентацыя прайшла ў рамках Рэспубліканскага форума «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: вынікі, узаемадзеянне, развіццё».

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю. Рэспубліканскі форум «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: вынікі, узаемадзеянне, развіццё»

З 15 сакавіка па 20 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Тыдзень прафарыентацыі гэтай вясной пачаўся з вуснага часопіса «Карнавал прафесій». Далей экспрэс-віктарына “У свеце прафесій” і дзелавая гульня “Прэстыжныя прафесіі. Міфы і рэальнасці” запрасілі ўсіх вучняў у цікавы свет прафесій.

Продолжить чтениеЗ 15 сакавіка па 20 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Інфармацыйны веснік “Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў сакавіку ў школе быў прысвечаны веласіпедыстам. На другім паверсе школы на працягу дня працавала інфармацыйная пляцоўка «Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды».

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік “Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Прававая гасцёўня “Тлумачэнні змяненняў, унесеных у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх”

12 сакавіка старшакласнікі наведалі прававую гасцёўню, дзе педагог сацыяльны А.Я.Калюта патлумачыла змяненні, унесеныя у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.

Продолжить чтениеПрававая гасцёўня “Тлумачэнні змяненняў, унесеных у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх”

8 сакавіка — асаблівы дзень

Пад такой назвай у школе прайшоў канцэрт, які падрыхтавалі для матуль і бабуль вучні школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі пелі, танцавалі, жартавалі, і жадалі сваім матулям і бабулям здароўя і шчасця. Фіналам канцэрта стаў нумар, падрыхтаваны толькі хлопчыкамі.

Продолжить чтение8 сакавіка — асаблівы дзень

З 20 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

Тыдзень традыцыйна пачаўся з тэматычнага шостага школьнага дня — Дня абаронцаў Айчыны. 23 лютага ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Нашай Радзімы салдат”, а астатнія вучні выдавалі газеты «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!».

Продолжить чтениеЗ 20 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны