З 3 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень “9 мая – Дзень Перамогі”
Квэст “Піянеры крочаць па дарогах вайны”
З 19 красавіка па 24 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень экалогіі
Конкурс агітбрыгад «Беражы гэты свет»
Фінальным мерапрыемствам тыдня экалогіі стаў конкурс агітбрыгад «Беражы гэты свет». Наглядна, эмацыянальна і, галоўнае, даступна для аднагодкаў, школьнікі ў сваіх выступленнях даносілі важную думку: ахова навакольнага асяроддзя неабходная для выжывання самога чалавецтва, а прырода нашай планеты ўнікальная і яе цяжка аднавіць. Конкурс называўся «Беражы гэты свет»і гэтая фраза выказала стаўленне дзяцей да экалагічных праблем планеты. Сярод вучняў пачатковых класаў лепшымі сталі агітбрыгады 1 і 4 класаў, а сярод старэйшых — 5 і 8 класаў.
Заняткі па вывучэнні ПДР “Пытайцеся – адкажам” у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
Акцыя «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!»
12 красавіка піянеры школы разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!», прысвечанай Сусветнаму дню касманаўтыкі. Кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з інфармацыяй пад кодавай назвай «60», размаляваць сваю ракету або скласці пазл, каб даведацца новыя факты пра першы палёт Юрыя Гагарына ў космас.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)
8 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў». На сустрэчу быў запрошаны настаяцель Свята-Пакроўскай царквы Анатолій Васільевіч Кавальскі.
Агульнашкольная ранішняя гімнастыка ў рамках Сусветнага дня здароўя
7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Сёння школьны дзень пачаўся з агульнашкольнай ранішняй гімнастыкі. Сусветны дзень здароўя-гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для абароны здароўя і дабрабыту людзей. У жыцці кожнага чалавека самае галоўнае гэта здароўе.
Рэспубліканская акцыя «Прыйдзі і пакланіся!»
У рамках акцыі «Прыйдзі і пакланіся» вучні Хараўской сярэдняй школы наведалі помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны у в.Скорцы, а таксама на канікулах усклалі кветкі ля мемарыялу «Смага» ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».