Сустрэча з прадстаўнікамі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці
6 сакавіка ўстанову адукацыі з прафарыентацыйнай гутаркай наведалі прадстаўнікі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
З 19 па 24 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі
Тыдзень пачаўся ў інфармацыйных гадзін «Колькі ў свеце прафесій?» і «Прафесіі бліжэйшых дзесяцігоддзяў», жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў «Кім працуюць мае бацькі?» і конкурсе калажаў «Прафесіі будучыні». Напрацягу тыдня вучні паспелі наведаць конкурсную праграму «Размаўляем пра прафесіі», прэзентацыю-віктарыну «У свеце прафесій», а таксама для старшакласнікаў працавала інфармацыйная пляцоўка «Як выбраць прафесію. Парады і не толькі…».
Суботні дзень здароўя
Марозны суботні дзень 17 лістапада запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.Пасля спартландыі, дзе перамогу святакавала спартыўнае сяброўства, вучні пачатковых класаў пайшлі на майстар-клас «Як зрабіць сваю асанку правільнай» і мультурок «Быць здаровым трэба змалку», а свае веды пра здароўе яны замацавалі на віктарыне «Пра вітаміны і не толькі». Для сярэдняга звяна прайшла віктарына «Здароўе — гэта жыццё» і пазнавальная праграма «Супраць курэння — за здаровы лад жыцця», а старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу Пружанскі Палацык і Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама.