Удзел у раённым этапе конкурсу «Вогнік запрашае сяброў»
Каманда піянераў школы «Разам весялей» прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Вогнік запрашае сяброў». ДЗяўчынкі падрыхтавалі музычную кампазіцыю ў намінацыі «Сцяг-шоу».
Каманда піянераў школы «Разам весялей» прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Вогнік запрашае сяброў». ДЗяўчынкі падрыхтавалі музычную кампазіцыю ў намінацыі «Сцяг-шоу».
25 лютага акцябраты разам з мамамі сустрэліся на спартыўным свяце «Мама і я — спартыўная сям’я». Гэта стала адным з заданняў лютага ў рэспубліканскім праекце «Тэрыторыя дзяцінства» ГА «БРПА». Таксама сёння прайшла пазнавальная праграма “Традыцыі сям’і – традыцыі краіны” і гадзіна сумесных чытанняў “Сямейныя гісторыі”.
24 лютага актыў ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» падтрымалі ініцыятыву каманды акцябрат, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства» і правялі акцыю «Дзякуй» для ўсіх вучняў і работнікаў школы. Кожны жадаючы змог узяць гатовую паштоўку і падпісаць яе, а дома яшчэ раз выказаць словы падзякі родным людзям.
Падтрымліваць сваё здароўе — адна з асноўных абавязкаў кожнага чалавека! Таму самы час акцябратам успомніць пра тое, як гэта можна рабіць у паўсядзённым жыцці і выканаць трэцяе заданне акцябрацкага маршруту. 21 студзеня акцябраты школы прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — гэта здорава», які падрыхтавалі піянеры сумесна з членамі ГА «БРСМ». За парадак падчас правядзення гульні адказвалі члены школьнага атраду аховы правапарадку «Віцязі». Тры каманды акцябрат адправіліся ў падарожжа па станцыях, дзе іх чакалі Эрудыт, сустрэча з трыма Клавамі, «здаровыя» склады слоў і многае іншае. Каманда, якая атрымала больш за ўсіх здаравячкоў, хутчэй сабрала пазл і стала пераможцай гульні. Кожны ўдзельнік атрымаў карысны для здароўя і для вучобы падарункі.
Снежань для членаў цімураўскага атрада «Аліна і яе каманда» пачаўся з «Рукавічак дабрыні». Акцябраты, піянеры і актывісты ГА «БРСМ» падрыхтавалі шмат чырвоных рукавічак з лагатыпам дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», а пасля падарылі іх удзельнікам дадзенай акцыі. А завяршыўся снежань наведваннем вучняў школы, якія навучаюцца на даму, і віншаваннем іх з Новым годам. І канечне, уручэннем падарункаў.
Снежань для акцябрат каманды «Летуценнікі», удзельнікаў рэспубліканскага акцябрацкага маршруту «Тэрыторыя дзяцінства», пачаўся з лагічных «выпрабаванняў». На тэрыторыі логікі сустрэліся каманды «Знайкі» і «Умкі». У журы былі запрошаны старшыня Савета дружыны імя П.І.Клімука Губарык Ганна і яе намеснік Казачэка Яна. Экспертам выступіў актывіст ГА «БРСМ» Арцём Зыбін. Каманды прайшлі праз 10 лагічных выпрабаванняў і перамогу з невялікім адрывам святкавала камада «Знайкі». Так весела, а самае галоўнае, карысна прайшоў другі занятак у акцябрят па маршруту «Тэрыторыя дзяцінства».
У лістападзе ўдзельнікі рэспубліканскага піянерскага праекта «Цімураўцы.by» паспрабавалі сабе ў ролі «медыкаў». Спачатку дружная каманда акцябрат, піянераў і членаў ГА «БРСМ» распрацавала «Лістоўкі здароўя», падрыхтавалі стэнд «Будзь здаровы разам з БРПА!» і выступіла ў класах з хвілінкамі здароўя, яшчэ раз нагадаўшы вучням школы пра правілы здаровага ладу жыцця. А пасля запрасіла ўсіх на «Народную зарадку» ад ГА «БРСМ». Дзякуючы заданням лістапада цяпер удзельнікі праекта ведаюць, што такое медыцынскае цімураўства, і могуць працаваць далей у дадзеным накірунку, таму што здаровым важна быць заўсёды!
З тэрыторыі творчасці пачалі сваё падарожжа атрад акцябрат «Летуценнікі» па рэспубліканскім акцябрацкім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новай тэхнікай малявання «Дудлінг», а таксама склалі партрэт свайго атрада. Час прайшоў цікава і карысна, а яшчэ вельмі дружна, таму што акцябраты дапамаглі адзін аднаму, падказвалі, які ўзор лепш выбраць. Заданні лістапада паспяхова выкананы, а значыць наперадзе «Летуценнікаў» чакае новая тэррыторыя. Якая? Гэта пакуль што сакрэт.
Губарык Ганна, старшыня Савета дружыны імя П. І. Клімука, прымае ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навукова-папулярнага відэа «Тэрыторыя ведаў» ў намінацыі «Фізічная культура і здароўе». Як зберагчы свае вочкі? Глядзім разам