З 2 мая па 9 мая ў школе праходзіў тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі — свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень,але яшчэ і Дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. З 2 па 9 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў традыцыйны тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі». Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Салдацкая хусцінка” і новых 11 хусцінак дабавілася на «Палатно Перамогі». Таксама прайшлі конкурс газет “Піянеры-героі”, гадзіна памяці, прысвечаная Герою СССР З.Тусналобавай і камандзіру ЧА І.Марчанка, экскурсія ў школьны музей “Становіцца гісторыяй вайна…”… Завяршыўся тыдзень мітынгам да Дня Перамогі, які праходзіў каля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Харава.

Продолжить чтениеЗ 2 мая па 9 мая ў школе праходзіў тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Суботні дзень памяці аб Вялікай Перамозе

7 мая вучні наведалі з экскурсійнай праграмай “Становіцца гісторыяй вайна…” школьны музей, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Вялікай перамозе – 77!”. Таксама сёння прайшлі ўрокі памяці “Нам мір завешчана берагчы”.

Продолжить чтениеСуботні дзень памяці аб Вялікай Перамозе

Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Шмат гадоў прайшло з таго незабыўнага дня, калі змоўклі апошнія залпы бітваў, калі ў Берліне была пастаўлена пераможная кропка кровапралітнай вайны, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Вайна і песня, што можа быць супольнага? Здавалася б, нягоды і пакуты ваеннага часу не пакідаюць месца для песень. І, тым не менш, песня заўсёды суправаджала салдата! 6 мая ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу». На фестывалі гучалі не толькі песні ваенных гадоў, але і песні, якія былі напісаны ў мірны час.

Продолжить чтениеФестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Акцыя «Абеліск»

З 30 красавіка па 4 мая члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі «Абеліск», прысвечанай 77-годдзю Вялікай Перамогі. Старашкласнікі ачысцілі тэрыторыю помнікаў ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, высадзілі кветкі. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў — гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.

Продолжить чтениеАкцыя «Абеліск»

Урок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі

21 красавіка для вучняў 5 — 7 класаў прайшоў урок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі. Урок прайшоў па наступных тэматычных блоках «Пачатак вайны», «Акупацыя», «Партызанскі рух і падпольная барацьба», «Вызваленне». Падчас урока вучні пазнаёміліся з работай інтэрактыўнай пляцоўкі «ПАТРЫЁТ.BY». Перад прысутнымі выступіла старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга. У якасці эпіграфа да ўрока абраныя словы Васіля Быкава: «Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулай вайне ёсць найлепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі».

Продолжить чтениеУрок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі

Гадзіна Памяці, прысвечаная Міжнароднаму Дню вызвалення вязняў канцлагераў

Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. 11 красавіка ў класах прайшлі гадзіны Памяці. Вучні пазнаёміліся з трагічнымі лёсамі вязняў канцлагераў, здзейснілі віртуальныя падарожжа па помніках, якія ўсталяваны на месцы канцлагераў у Рэспубліцы Беларусь, і яшчэ раз успомнілі пра трагічнае мінулае Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеГадзіна Памяці, прысвечаная Міжнароднаму Дню вызвалення вязняў канцлагераў

Экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку

У апошні дзень канікул старшакласнікі наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку. У музеі вучняў чакала 10 залаў з першага дня вайны да вялікай Перамогі. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялікая экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны…і многае іншае дапамаглі яшчэ раз адчуць увесь жах той вайны і задумацца над тым, як добра, што сёння мы жывем пад мірным небам.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку

Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

26 сакавіка ў рамках Года гістарычнай памяці вучні 6-8 класаў  наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці». На выставе «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» вучням расказалі пра тэму генацыду беларускага і яўрэйскага насельніцтва на Пружаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра гета, якое знаходзілася ў Пружанах, пра трагічны лёс яго вязняў.

Продолжить чтениеНаведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»