Летнія прыгоды. Дзень дванаццаты. Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа (у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» наведалі мітынг-рэквіем «Ніхто не забыты, нішто не забыта…» у аг. Калядзічы. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых у барацьбе за Радзіму, усклалі кветкі да помніка загінулым аднавяскоўцам.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дванаццаты. Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

У рамках  марафона патрыятычных спраў вучні школы наведалі выставы  «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах  «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

Мы памятаем!

9 мая педагагічны калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгах у аг. Харава і аг. Калядзічы, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ»  са сваімі кіраўнікамі падрыхтавалі музычныя  кампазіцыі і ўрачыста ўсклалі кветкі каля помнікаў.

Продолжить чтениеМы памятаем!

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі

З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці свету на Зямлі ў школе 8 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Вучні ўспомнілі аб подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, якой цаной была заваявана Перамога, генацыдзе беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, аб тым, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай вайне, якая мужнасць была праяўлена пры гэтым.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі

Удзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг»

3 мая члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у конкурсе ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг». Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі, захавання гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеУдзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг»

«Хатынь і яе сёстры»

22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Штогод праходзяць памятныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўвекавечванне памяці мірных грамадзян, якія загінулі ад рук фашыстаў  пры знішчэнні населеных пунктаў. Так, у нашай установе адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 81 -ай  гадавіне трагедыі ў Хатыні.

Продолжить чтение«Хатынь і яе сёстры»

Агульнаадукацыйная экскурсія ў Косава

1 сакавіка ў мэтах адукацыйнага працэсу, фарміравання ў вучняў павагі да культурна-гістарычнай спадчыны народа, а таксама выхавання патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі з навучэнцамі 9-11 класаў адбылася цікавая экскурсія ў палац Пуслоўскіх з наведваннем выставы  «Генацыд беларускага народа» і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.

Продолжить чтениеАгульнаадукацыйная экскурсія ў Косава

Раённы этап рэспубліканскага конкурса «Я патрыёт своей краіны»

2 сакавіка адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны» у рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці». Нашу ўстанову адукацыі прадставіў Новік Кірыл, навучэнец 10 класа і група падтрымкі: Скобля Максім, Лаўраш Аляксей, Белаш Ганна, Баландзіна Міраслава, Аліферук Арцём. Па выніках трох конкурсаў: Эсэ «Аб той вясне…», партфоліо і візітная картка —  Кірыл заняў 3 месца. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеРаённы этап рэспубліканскага конкурса «Я патрыёт своей краіны»

Агульнаадукацыйная экскурсія ў палац Пуслоўскіх

29 лютага навучэнцы школы наведалі палац Пуслоўскіх, які многія прывыклі называць Косаўскім замкам, з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя, а таксама наведалі выставу аб генацыдзе беларускага народа. Насупраць палаца Пуслоўскіх, на беразе возера знаходзіцца дом-музей знакамітага польскага ваенна-палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі, які таксама з задавальненнем наведалі навучэнцы. Па дарозе дадому зрабілі прыпынак у в. Байкі ля помніка расстраляным фашыстамі ў 1943 годзе.

Продолжить чтениеАгульнаадукацыйная экскурсія ў палац Пуслоўскіх