Адукацыйная экскурсія ў УК «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Філіял «Галерэя мастацтваў»
2 мая для навучэнцаў Хараўской сярэдняй школы была арганізавана адукацыйная экскурсія ў УК «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Філіял «Галерэя мастацтваў». Навучэнцы наведалі экспазіцыі па такіх тэмах як «Вайна ў Афганістане», «Ад патэфона да Айфона», а таксама адной з экспазіцый быў «Канцлагер Бяроза-Картузская». Навучэнцам 7 — 8 класаў быў расказаны трагічны лёс людзей, якія адбывалі тут пакаранне.