Перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»
20 лютага вучань 10 класа Лаўраш Аляксей дастойна прадставіў Пружанскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Алексей разам з групай падтрымкі-аднакласнікамі расказаў пра сябе на сцэне ЦМТ г.Брэста на конкурсе «Візітка», затым яго чакаў конкурс-квіз «Памяць пакаленняў». Астатнія тры выпрабаванні: эсэ «Пра тую вясну», творчы нумар, відэа «Мая краіна» журы ацэньвалі ў анлайн-фармаце.Па выніках усіх конкурсаў Лаўраш Аляксей быў узнагароджаны дыпломам за I месца і разам з яшчэ 7 пардстаўнікамі Брэсцкай вобласці атрымаў права стаць удзельнікам праекта «Цягнік Памяці», які стартуе 21 чэрвеня 2023 года ў г.Брэсце.
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
Трэцяя субота месяца запрасіла вучняў па тэматычныя прафарыентацыйныя мерапрымествы. Сёння для вучняў пачатковай школы прайшлі конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”, чэмпіянат па разгадванні загадак “Адгадай прафесію”, а старэйшыя класы наведалі адкрыты мікрафон “Мае бацькі працуюць…” і змаглі прайсці анлайн прафарыентацыйныя тэсты.
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ
16 ФЕВРАЛЯ для учащихся 9 класса
в рамках программы факультативного курса «Профессия моей мечты»
состоялась экскурсия на Пружанский завод радиодеталей
Віктарына “Азбука юнага пешахода. Бяспечны пераход» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
16 лютага, у трэці чацвер месяца, у школе ў рамках адзіных Дзён ведаў Правілаў дарожнага руху прайшлі віктарыны «Азбука юнага пешахода. Бяспечны пераход». Вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін на дарозе, асаблівую ўвагу звярнуўся на пешаходаў, а таксама праглядзелі навучальныя відэаматэрыялы «Калі ты — пешаход».
Суботні дзень здароўя
11 лютага мерапрыемствы ў школе былі прысвечаны здароваму ладу жыцця. Прайшлі гульня па станцыях “Дзеці.Спорт.Здароўе”, віктарына “Здароўе ад А да Я”, прагулка “Краявіды маёй мясцовасці”.