Экскурсія ў адукацыйны цэнтр бяспекі ў г. Камянцы

14 мая навучэнцы 7, 10,11 класаў наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі ў г. Камянцы і акунуліся, пры дапамозе дапоўненай рэальнасці, ў сераду, якая імітуе розныя надзвычайныя сітуацыі, атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў адукацыйны цэнтр бяспекі ў г. Камянцы

Спартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям’і ў навучальнай установе прайшло спартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я».

Продолжить чтениеСпартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я»

Агульнашкольны бацькоўскі сход «Узаемадзеянне сям’і і школы — неабходная ўмова для паспяховай дзейнасці ўстановы адукацыі»

13 мая ў дзяржаўнай установе «Хараўская сярэдняя школа» адбыўся бацькоўскі сход, падчас якога абмяркоўвалася пытанне «Аб сям’і і духоўнасці» з паказам фільма «Мамино письмо» з удзелам настаяцеля храма «Спорительница хлебов» Кавальскім А.В.

Бацькі атрымалі магчымасць пагутарыць з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Віктарам Мікалаевічам Клімашэвічам аб бяспечных паводзінах падчас летняга адпачынку.

Аб пажарнай бяспецы, а таксама бяспецы на вадзе, выступіў дзяржаўны інспектар Пружанскага раёна па пажарным наглядзе Асобік Арцём Леанідавіч.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Скобля Юлія Мікалаеўна расказала аб пытаннях летняга аздараўлення школьнікаў.

Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна выступіла перад бацькоўскай грамадскасцю па агульных пытаннях.

Продолжить чтениеАгульнашкольны бацькоўскі сход «Узаемадзеянне сям’і і школы — неабходная ўмова для паспяховай дзейнасці ўстановы адукацыі»

Адукацыйная экскурсія ў іміджавы пакой МНС

12 мая для вучняў пачатковых класаў была арганізавана адукацыйная экскурсія ў іміджавы пакой МНС на базе дзіцячага сада №3 г.Пружаны. Яркі, маляўнічы і тэматычна аформлены іміджавы пакой прыцягвае ўвагу і дарослых, і дзяцей: на яе сценах красуюцца папулярныя персанажы вядомых мультыфільмаў «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112», цацачная выратавальная тэхніка, тэматычныя пазлы, буклеты і брашуры.

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў іміджавы пакой МНС

ПАМЯЦЬ У ПЕСНІ ЖЫВАЯ: 80-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

У гарадскім парку прайшоў раённы конкурс інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Памяць у песні жывая: 80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца». Навучэнцы нашай школы Новік Кірыл, Кудрэйка Вераніка, Новік Сяргей, Ліштван Лізавета выканалі песню «80 гадоў без вайны» і былі адзначаны журы сертыфікатам за ўдзел.

Продолжить чтениеПАМЯЦЬ У ПЕСНІ ЖЫВАЯ: 80-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

80-годдзю прысвячаецца

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.

Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»  арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў  стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.

Продолжить чтение80-годдзю прысвячаецца

Урок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Урок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў ва ўстанове адукацыі з мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў аб гераізме нашых дзедаў і прадзедаў і вырашальным унёску народаў Савецкага Саюза ў перамогу над нацысцкай Германіяй; выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа; садзейнічанне ўсведамленню вучнямі каштоўнасці міру на Зямлі, неабходнасці захавання гістарычнай памяці.

Продолжить чтениеУрок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне