Антытытунёвая акцыя

Ва ўстанове адукацыі з 16 лістапада па 24 лістапада праходзіла антытытунёвая акцыя ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў. У рамках акцыі была арганізавана сустрэча з медыцынкім работнікам Хараўской амбулаторыі, былі праведзены інфармацыйныя гадзіны «Курэнне не для нас, мы не для курэння», конкурс малюнкаў, пазнавальная праграма “У лабірынтах дыму хаваецца бяда”.

Продолжить чтениеАнтытытунёвая акцыя

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2023 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў прайшла па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічавай ёсць доля працы маёй», дзе размова ішла аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Асаблівую ўвагу прыцягнула інфармацыя пра нашага земляка, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, Героя Сацыялістычнай працы Кудзінава Яўгенія Іванавіча, які доўгі час кіраваў гаспадаркай «Рассвет», сёння гэта ААТ «Агра-Калядзічы». Жыў у Брэсце, памёр 19 верасня 2023 года.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2023 г.

Сустрэча з медыцынскім работнікам Хараўской амбулаторыі

21 лістапада для вучняў 9 — 11 класаў была арганізавана сустрэча з медработнікам Хараўской амбулаторыі Новік А.М., у рамках антытытунёвай акцыі да Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў.

Продолжить чтениеСустрэча з медыцынскім работнікам Хараўской амбулаторыі

Спартландыя «Небяспека — СНІД»

16 лістапада ў рамках мерапрыестваў Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў школе прайшла спартландыя «Небяспека — СНІД», якую падрыхтавала настаўнік фізічнай культуры Карнялюк В.М. для вучняў 6 — 7 класаў. Пасля мерапрыемства навучэнцы засталіся з добрым настроем, атрымалі свае ўзнагароды і лістоўкі з інфармацыяй пра СНІД.

Продолжить чтениеСпартландыя «Небяспека — СНІД»

З 20 лістапада па 24 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

 

 

 

План правядзення тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Продолжить чтениеЗ 20 лістапада па 24 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Экскурсія ў зал Перамогі

18 лістапада для вучняў 2-3 класаў была арганізавана экскурсія ў зал Перамогі і на выставу «Па матэрыялах рассследавання фактаў генацыду беларускага народа» у ДУ “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Экскурсію для навучэнцаў праводзілі студэнты старэйшых курсаў. Дзеці змаглі дакрануцца да некаторых экспанатаў экспазіцыі, слухалі вельмі ўважліва пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дарозе да Пружанская палаца культуры зайшлі ў сквер імя Гудзімава, дзе знаходзяцца экспанаты ваеннай тэхнікі. Пружанскі палац культуры  майстар-клас па саломапляценню. Час прайшоў хутка і цікава.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў зал Перамогі

Суботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі прайшоў актыўна. Вучні змаглі наведаць пазнавальную праграму “У лабірынтах дыму хаваецца бяда”, якая праводзілася ў рамках антытунёвай акцыі ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў, а таксама прайшлі спаборніцтвы па шашках, паглядзелі і абмеркавалі відэаролікі “Я выбіраю прафесію”, намалявалі малюнкі па тэме «Калейдаскоп прафесій».

Продолжить чтениеСуботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі