Летнія прыгоды. Дзень пяты…Здаровым быць модна і неабходна!

12 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень здароўя. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульнёвых праграмах «Калі жадаеш быць здаровым — закаляйся», прагулках «100 крокаў здароўя» і інш.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень пяты…Здаровым быць модна і неабходна!

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

10 чэрвеня ва ўстанове адукацыі выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх залаты медаліст Зыбін Арцём. Пасля ўрачыстай часткі выпускнікі запрасілі ўсіх гасцей у падарожжа па школьным жыцці выпуску-2023. Дамавічок і Апошні званок увесь вечар намагаліся выправадзіць выпуснікоў са школы. Але ўсе ж напрыканцы вечара самі ўручылі былым адзіннаццацікласнікам «ключыкі» і запрашэнне на вечар сустрэчы з выпускнікамі. Завяршыўся вечар сумеснай песняй выпускнікоў і вучняў школы «А ведаеш, усё яшчэ будзе..»

Продолжить чтениеУ добры шлях, дарагія выпускнікі!

Летнія прыгоды. Дзень чацвёрты…Сябруюць усе!

10 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі правялі пад дэвізам «Сябруюць» усе. Атрады чакалі спартыўныя спаборніцтвы «На старт! Увага! Марш!», мультурокі «Вучымся сябраваць», музыкальныя прагулкі «Калі зсябрам выйшаў у дарогу…».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень чацвёрты…Сябруюць усе!

Летнія прыгоды.Дзень трэці…Мы выбіраем добры настрой!

Трэці дзень у лагеры быў аб’яўлены Днем добрага настрою. Сёння прайшлі гадзіны зносін «Што такое добра? Што такое дрэнна?»,  чэмпіянат па крыжаванкам «Пытанні і адказы», а таксама традыцыйная акцыя «СМАЙЛ і К».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды.Дзень трэці…Мы выбіраем добры настрой!

Летнія прыгоды. Дзень другі…Свята адкрыцця лагера

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло адкрыццё лагернай змены «Летнія прыгоды». Атрады прадэмантравалі свае візітныя карткі, а таксама творчыя нумары. Напрыканцы свята ўсіх чакала танцавальнае караоке-шоу.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень другі…Свята адкрыцця лагера

Прышкольны лагер «Сонейка» адчыніў свае дзверы

7 чэрвеня адчыніў свае дзверы прышкольны лагер «Сонейка». На працягу змены хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць летнія прыгоды: творчыя мерапрыемствы, інтэлектуальныя конкурсы, выясёлыя заданні,  цікавыя віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы і многа іншага.

Продолжить чтениеПрышкольны лагер «Сонейка» адчыніў свае дзверы

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Летнія канікулы пачынаюцца з Міжнароднага дня абароны дзяцей. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Маё шчаслівае дзяцінства”, а рухомыя гульні на свежым паветры праходзілі пад матывы любімых песен пра лета. Жадаючыя змаглі не проста пагуляць з мячом, а яшчэ і патанчыць на свежым паветры.

Продолжить чтение1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей