Экскурсія ў храм
11 сакавіка для вучняў пачатковых класаў адбылася экскурсія ў храм «Спорительница хлебов» у аг.Харава да Дня праваслаўнай кнігі. Святар Кавальскі А.В. расказаў пра тое, што Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да чытання духоўна-маральнай літаратуры і вечным агульначалавечым традыцыйным каштоўнасцям.
График обследования детей психолого-медико-педагогической комиссией ГУСО «Пружанский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации» в 2023/2024 учебном году
Дата обследования | Учебное заведение | Количество детей | Место проведения ПМПК |
02.04.2024 | ГУО «Хоревская средняя школа»,
ГУО «Колядичский детский сад» |
16
5 |
ГУО «Хоревская средняя школа»
|
«8 сакавіка — дзень радасці і прыгажосці»
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня традыцыйным у школе стаў канцэрт для мілых жанчын, настаўнікаў і дзяўчат і бацькоўскі сход для бацькоўскай грамадскасці. Сапраўдным падарункам да свята сталі песні, вершы, сцэнкі ў выкананні вучняў школы. Увесь дзень у школе панаваў святочны настрой, які з самага ранку стварылі вучні і педагогі. Са святам, паважаныя жанчыны!
Прафілактыка
6 сакавіка інспектар па справах непаўналетніх Кавалёў У. М. правёў гутарку з навучэнцамі 8 — 9 класаў і педагагічным калектывам аб недапушчэнні злачынстваў у сферы наркаманіі і педафіліі.
«Дзень бяспекі.Увага ўсім!»
1 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі.Увага ўсім!» ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная эвакуацыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны, якая праводзіцца з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!».
Агульнаадукацыйная экскурсія ў Косава
1 сакавіка ў мэтах адукацыйнага працэсу, фарміравання ў вучняў павагі да культурна-гістарычнай спадчыны народа, а таксама выхавання патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі з навучэнцамі 9-11 класаў адбылася цікавая экскурсія ў палац Пуслоўскіх з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа» і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.
Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання
Мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання выступае выхаванне асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. І гэта субота не стала выключэннем. Вучні чыталі вершы пра Беларусь, наведалі пазнавальную праграму “Пісьменнікі Беларусі”, прынялі удзел у раенным этапе рэспубліканскага конкурса “Я патрыёт сваёй краіны” у рамках беларуска-расійскага праекта “Цягнік памяці”.
Раённы этап рэспубліканскага конкурса «Я патрыёт своей краіны»
2 сакавіка адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны» у рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці». Нашу ўстанову адукацыі прадставіў Новік Кірыл, навучэнец 10 класа і група падтрымкі: Скобля Максім, Лаўраш Аляксей, Белаш Ганна, Баландзіна Міраслава, Аліферук Арцём. Па выніках трох конкурсаў: Эсэ «Аб той вясне…», партфоліо і візітная картка — Кірыл заняў 3 месца. Віншуем і ганарымся!