«А ну-ка, хлопцы»
26 лютага у рамках марафона патрыятычных спраў у школе прайшоў конкурс «А ну-ка, хлопцы», прысвечаны дню Абаронцаў Айчыны. Удзел прымалі хлопцы 9 — 11 класаў. Вучні паказалі ўсю сваю моц, спрытнасць, і самае галоўнае пачуццё гумару!!!
ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ
З 26.02.2024 па 02.03.2024 з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устраненню праводзіцца Тыдзень нулявога траўматызму.
З 15 лютага па 24 лютага ў школе прайшла дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў”
2024 год адзначаны важнай датай-35-й гадавінай з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Афганская вайна доўжылася больш за 9 гадоў — з 25 снежня 1979 г. па 15 лютага 1989г. З мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў рамках дэкады у школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: віртуальнае падарожжа “Афганістан у лесах беларусаў. Знакавыя месцы”, інфармацыйныя гадзіны “Рэха вайны ў Афганістане”, урок мужнасці “Час выбраў нас, закружыў у Афганскай завеі», а таксама была арганізавана выстава “У іх лёсе была вайна”.
Спаборніцтвы па плаванню
24 лютага на базе ДУА «Кляпачская СШ», у рамках работы занальнага цэнтра «Адпачываем з карысцю», адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Першае месца ў эстафеце занялі навучэнцы ДУА «Кляпачская СШ», другое — ДУА «Навасёлкаўская СШ», трэцяе — ДУА » Хараўская СШ».
Віншуем пераможцаў!
Раённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме»
З мэтай стварэння аптымальных умоў для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыяла калектываў прайшоў раённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме» у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса «Сэрцам адданыя роднай зямлі». Наша каманда ўдзельнічала ў намінацыі флаг-шоў і атрымалі перамогу. Віншуем і ганарымся!
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй прапанаваў вучням мноства мерапрыемстваў: гадзіна зносін “Навошта чалавеку сям’я”, спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы”, конкурс калажаў “Мая сямья”, а таксама члены ГА «БРПА» прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога фетываля-конкурса “У адзіным рытме” у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, а члены ГА «БРСМ» удзельнічалі у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа”.
Вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40
21 лютага вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40. Старшыня выбарчага участка Ільяшэвіч Т.А. расказала аб рабоце ўчастка, дакументах для работы і паказала, як выглядаюць кабінкі для галасавання і ўрны для бюлетэняў.
А ну-ка, хлопцы!
22 лютага на базе ДЮСШ №1 г. Пружаны прайшоў раённы конкурс «А ну-ка , хлопцы!» прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзе нашы хлопцы паказалі добрыя вынікі — 3 месца ў намінацыі «Салдацкая песня».
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Люты 2024 г.
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА для вучняў 8-11 класаў 22 лютага прайшла інфармацыйная гадзіна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны.» (пра супрацоўнікаў Узброенных сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС).