Інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Выбарчы IQ: галасуй за веды»
28 студзеня на базе Пружанскага РЦК сярод актывістаў ГА «БРСМ» Пружанскага раёна прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Выбарчы IQ: галасуй за веды», у якой прыняла ўдзел і наша каманда «Ой, да ладно!». Удзельнікі гульні паказалі свае веды ў 6 турах, у якіх былі пытанні, якія тычацца выбарчага кодэкса, інстытута прэзідэнцтва, гісторыі, дасягненняў сучаснай Беларусі. Вучням было цікава і час прайшоў незаўважна.