Віншуем і ганарымся!

Работа вучаніцы 9 класа Кулік Ангеліны (малюнак «Брэсцкая зорка») па выніках раённага этапа абласной выставы дзіцячага малюнка «Брэсцкая крэпасць — сімвал мужнасці і славы» будзе адпраўлена ў г.Брэст для ўдзелу ў абласной выставе. Жадаем поспехаў! 

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Прышчэпка — сябар у барацьбе з хваробай

27 красавіка сярод вучняў пачатковых класаў у рамках Еўрапейскага тыдня імунізацыі  прайшоў конкурс малюнкаў «Прышчэпка — сябар у барацьбе з хваробай».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеПрышчэпка — сябар у барацьбе з хваробай

«Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць»

Навучэнцы школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах у рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць», падчас якой наведалі інтэлектуальную гульню «Радыяцыяная бяспека. Правілы і абарона», гадзіну зносін «Трагедыя Чарнобыля», інфармацыйныя гадзіны «Чарнобыль — наш боль і наша памяць», а таксама выпусцілі газету «25 фактаў пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС». Вучні нашай школы Арцём Зыбін (6 клас) і Карына Чарнега (9 клас) прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Чарнобыль — погляд скрозь гады» у намінацыі «Праз прызму дзесяцігоддзяў».

 

                                                                

 

Продолжить чтение«Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць»

Прышчэпка! Дзіця пад абаронай.

Галоўная мэта вакцынацыі — фарміраванне імунітэту да хваробы. Гэта магчыма толькі пры ўвядзенні ў арганізм чалавека аслабленага або забітага мікроба — ўзбуджальніка той інфекцыі, ад якой робіцца прышчэпка. У выніку выпрацоўваюцца адмысловыя рэчывы (антыцелы) і клеткі, якія здольныя нейтралізаваць сапраўднага ўзбуджальніка пры заражэнні.

Продолжить чтениеПрышчэпка! Дзіця пад абаронай.

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і спорту

21 красавіка на базе школы прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і спорту па тэме «Планаванне і арганізацыя работы клуба» Юны алімпіец ». Яго роля ў патрыятычным выхаванні і фарміраванні здаровага ладу жыцця».

                                                                                                         

Продолжить чтениеМетадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і спорту

Суботні дзень здароўя

21 красавіка хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі Малых алімпійскіх гульняў, а таксама наведалі алімпійскі ўрок «Брэстчына Алімпійская». Таксама ў рамках праекта «Правільная асанка — заклад здароўя» для вучняў пачатковай школы прайшоў мастар-клас «Як зрабіць асанку правільнай», а старэшыя наведалі гадзіну зносін «Школьнае харчаванне — здаровае і рацыянальнае».

                                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Віншуем і ганарымся!

У суботу каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Усік Міхаіл і Сарока Кірыл, вучні 9 класа; Галенка Дар’я, вучаніца 8 класа, Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна і Дэцук Андрэй, вучні 7 класа; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, вучні 6 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 40-вым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд! Каманда заняла ПЕРШАЕ агульнае месца ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым».  Сарока Кірыл і Менешава Эмілія  сталі ПЕРШЫМІ ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», Усік Міхаіл — ПЕРШЫМ  у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Таксама Усік Міхаіл быў узнагароджаны дыпломам «За артыстызм, праяўлены ў конкурсе«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне». Віншуем і ганарымся!

                                                                                                                      

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!