Добры дзень,верасень!
Менавiта такiмi словамi пачаўся Дзень ведаў у новым 2018/2019 навучальным годзе. Пасля ўрачыстай лiнейкi вучнi разам з класнымi кiраўнiкамi адправiлiся на першы ўрок «Мне выпала шчасце тут нарадзiцца»,якi быў прысвечаны малой радзiме. Падарожжа па аграгарадку, школьным музейным кутку, заводзе па вытворчасцi крухмалу,вiртуальная экскурсiя па г.Пружаны i не толькi чакалi хлопчыкаў i дзяўчынак. Першы школьны дзень прайшоў цiкава i карысна,дык няхай такiм жа цiкавым i карысным будзе гэты навучальны год.Поспехаў вам, вучнi i настаўнiкi!
Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якія можна пералічыць на разліковы рахунак
Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з дабраахвотных узносаў, якія можна пералічыць на разліковы рахунак
BY25 AKKB 3642000000049
ЦБП № 122 ф-л № 113 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Кобрын
Каму: Аддзел па адукацыі Пружанскага райвыканкама
УНП 290512894
ОКПО 298583301000
Мэта: Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы
Ад каго: Прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»
Віншуем і ганарымся
Драздова Вольга Антонаўна (настаўнік пачатковых класаў) і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна (намеснік дырэктара па вываваўчай рабоце) узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення. Віншуем і жадаем новых поспехаў!
27 чэрвеня — Дзень закрыцця лагера
Вось і праляцела 18 цікавых, карысных, сонечных дзён у лагеры. Свята закрыцця лагера і святочная дыскатэка, вясёлыя конкурсы і разумныя падарункі, нечаканыя сюрпрызы і заслужаныя дыпломы, а таксама абяцанне сустрэцца праз год…Гэта ўсё і адбывалася 27 чэрвеня, у дзень закрыцця лагера.
26 чэрвеня — Дзень малой Радзімы
26 чэрвеня ў лагеры праходзіў Дзень малой Радзімы. Жадаючыя наведалі адправіліся на экскурсію па мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць» і Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі, а астатнія наведалі сацыяльна значымыя аб’екты аграгарадка, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Вось мая вёска…Вось мая родная хата…», а таксама правялі пазнавальную гадзіну, прымеркаваную да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны».
25 чэрвеня — Сонечны дзень творчасці
Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў ролі мультыплікатараў падчас майстар-класаў «Як намаляваць мультфільм», пазнаёміліся з мастацтвам арыгамі, а таксама прынялі ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Суственага дня супраць наркаманіі «Здаровае жыццё — гэта здорава», пасадзіўшы кветкі здароўя на «Чароўнай палянцы», а завяршыўся дзень спартландыяй «Мы за здаровы лад жыцця».
23 чэрвеня — Сонечны дзень Малых Алімпійскіх гульняў
23 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Алімпійскі дзень, таму і ў лагеры прайшлі Малыя Алімпійскія Гульні. Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі разышліся на камандныя спаборніцвы, а затым шукалі лепшых у індывыдуальных спартыўных конкурсах. Таксама сёння прайшлі алімпійскія ўрокі, прысвечаны сімвалам і традыцыям алімпійскіх гульняў, а старэйшы атрад яшчэ пабываў на кіналекторыі «Беларусь і Алімпійскія Гульні».