Суботні дзень здароўя
Першы суботні дзень у гэтым навучальным годзе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі гульні «Сцежкамі здароўя», шукалі самых спрытных падчас спартландыі, наведалі гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы», а таксама весела і здарова правялі школьную суботу.
З 3 верасня па 8 верасня ў школе праходзіў Тыдзень беларускай пісьменнасці і друку
Вучні школы разам з класнымі кіраўнікамі падрыхтавалі і правялі інфармацыйныя гадзіны “XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванава”, а таксама прынялі ўдзел у акцыі «Літары роднай мовы». Напрацягу тыдня кожны клас чакала цікавае падарожжа па краіне беларускага пісьменства і друку: гадзіна зносін “Літары складаюцца ў словы”, конкурс артыкулаў “Адкуль узнікла пісьменнасць” і інш. Самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Планавая эвакуацыя
6 верасня ў 10 гадзін 10 хвілін у школе прагучалі тры працяглыя званкі. «Што гэта?»- спытаеце вы. А вось кожны навучэнец і работнік Хараўской школы ведае, што гэта быў дадзены сігнал для адпрацоўкі поўнай эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі ў выпадку ўзнікнення небяспекі. Усе навучэнцы разам з настаўнікамі без панікі, своечасова і дысцыплінавана пакінулі будынак школы.
Добры дзень,верасень!
Менавiта такiмi словамi пачаўся Дзень ведаў у новым 2018/2019 навучальным годзе. Пасля ўрачыстай лiнейкi вучнi разам з класнымi кiраўнiкамi адправiлiся на першы ўрок «Мне выпала шчасце тут нарадзiцца»,якi быў прысвечаны малой радзiме. Падарожжа па аграгарадку, школьным музейным кутку, заводзе па вытворчасцi крухмалу,вiртуальная экскурсiя па г.Пружаны i не толькi чакалi хлопчыкаў i дзяўчынак. Першы школьны дзень прайшоў цiкава i карысна,дык няхай такiм жа цiкавым i карысным будзе гэты навучальны год.Поспехаў вам, вучнi i настаўнiкi!
Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якія можна пералічыць на разліковы рахунак
Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з дабраахвотных узносаў, якія можна пералічыць на разліковы рахунак
BY25 AKKB 3642000000049
ЦБП № 122 ф-л № 113 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Кобрын
Каму: Аддзел па адукацыі Пружанскага райвыканкама
УНП 290512894
ОКПО 298583301000
Мэта: Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы
Ад каго: Прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»
Віншуем і ганарымся
Драздова Вольга Антонаўна (настаўнік пачатковых класаў) і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна (намеснік дырэктара па вываваўчай рабоце) узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення. Віншуем і жадаем новых поспехаў!