Суботні дзень малой радзімы
У другую суботу верасня сярод вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма», старэйшыя сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Я нарадзіўся тут» і віктарыны «Што я ведаю пра Радзіму». Пасля ўсе разам сустрэліся на фестывалі мастацтваў «Вялікія таленты малой радзімы», дзе перамогу святкавалі вучань 8 класа Бурчык Цімафей (намінацыя «Інструментальная творчасць»), вучаніца 7 класа Яблонская Хрысціна (намінацыя «Арыгінальны жанр»), вучаніца 5 класа Лаўраш Вікторыя (намінацыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»).
З 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень спорту і здароўя
З 10 па 15 верасня вучні школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія прайшлі ў рамках Тыдня спорту і здароўя. Спартландыі, спаборніцтвы па футболу і піянерболу, I этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па легкай атлетыцы «Шкаліяда», эстафеты… Тыдзень прайшоў насычана, здорава і спартыўна!
З 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень бяспечных паводзін
На працягу другога тыдня верасня ў школе праходзіў традыцыйны Тыдзень бяспечных паводзін, які адкрылі інфармацыйныя гадзіны “Правілы дарожнага руху. Для каго і навошта”. Пазнавальна-гульнёвая праграма “Я – пешаход”, віктарына “Што я ведаю пра бяспеку”, пазнавальная праграма “Азбука дарожнага руху” і многа іншага, цікавага і бяспечнага чакала навучэнцаў школы на гэтым тыдні.
З Днём нараджэння, піянерская арганізацыя!
14 верасня ў школе прайшоў піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Пасля здачы рапартоў, прывітальных слоў важатай атрады прынялі ўдзел у піянерскім марафоне, які завяршыўся ўручэннем кожнаму піянеру паштоўкі «БРПА — мая арганізацыя» і сумесным выкананнем гімна беларускіх піянераў.
Вясёлая восеньская паштоўка і не толькі…
10 верасня члены Савета старшакласнікаў арганізавалі і правялі акцыю «Вясёлая восеньская паштоўка» у рамках прафілактычнага праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам», дзе кожны жадаючы мог замяніць сумны смайлік на вясёлы, ды яшчэ і напісаць шчаслівае пажаданне ўсім жыхарам школы. Таксама напрацягу дня працавала пошта «добрых» аб’яў.
Рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка «Твае першыя фінансы»
5 верасня 2018 года ў пяты раз стартавала рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай грамаце «Твае першыя фiнансы». Акцыя будзе праводзіцца на працягу трох месяцаў. За гэты час усе навучэнцы пятых класаў агульнаадукацыйных школ і іншых навучальных устаноў вобласці атрымаюць зборнікі «Твае першыя фінансы».
Акцыя «Твае першыя фінансы» праводзіцца ААТ «Белаграпрамбанк» штогод, пачынаючы з 2014 года. За гэты час банк бязвыплатна ўручыў маляўнічы, добра ілюстраваны зборнік казак на фінансавую тэматыку на беларускай мове больш за 250 000 навучэнцам пятых класаў усіх агульнаадукацыйных школ краіны, а ў гэтым годзе каля 103 тысяч пяцікласнікаў па ўсёй краіне стануць удзельнікамі праекта Белаграпрамбанка. Адначасова ва ўсіх школах банкам праводзяцца ўрокі па фінансавай грамаце. Значны ўклад ААТ «Белаграпрамбанк» у павышэнні фінансавай граматы насельніцтва штогод адзначае і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час «Твае першыя фінансы» — найбуйнейшая акцыя па павышэнні фінансавай граматы, якая праводзіцца беларускімі банкамі.