Віншуем і ганарымся!
Вучань 10 класа Усік Міхаіл заняў І месца ў Чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па эстафетнаму бегу сярод раёнаў ў праграме ХХХV Маларытскага Міжнароднага марафона. Віншуем і жадаем далейшых спартыўных перамог!
Вучань 10 класа Усік Міхаіл заняў І месца ў Чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па эстафетнаму бегу сярод раёнаў ў праграме ХХХV Маларытскага Міжнароднага марафона. Віншуем і жадаем далейшых спартыўных перамог!
6 кастрычніка вучні школы адправіліся ў падарожжа па краіне «Навукачытанія»: наведалі гадзіну разважання «Рэха вайны», гульнёвую праграму “Поле цудаў”, а таксама шукалі самых разумных і кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а спартландыя і спаборніцтвы па піянерболу дапоўнілі яшчэ адзін вясёлы і цікавы школьны суботні дзень.
Так называлася канцэртная праграма, якую падрыхавалі вучні для любімых настаўнікаў. А пачаўся дзень з вясёлых песен пра настаўнікаў і незвычайных матылькоў. Традыцыйна ўжо ў гэты дзень у школе праходзіў Дзень самакіравання, і старшакласнікі добра справіліся са сваімі новымі абавязкамі «настаўнікаў».
Дунько Аляксандр Сцяпанавіч (настаўнік фізічнай культуры і здароўя) узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення.
3 кастрычніка да вучняў пачатковых класаў у госці завіталі Бураціна, Мальвіна і Артэмон, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа па краіне Правілаў дарожнага руху. Конкурсы, гульні, песні і танцы…Усе выпрабаванні вучні з лёгкасцю прайшлі і дапамаглі Бураціне разабрацца з дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам і іншымі прамудрасцямі дарогі.
Астанкава Ганна і Усік Міхаіл (вучні 10 класа) і іх кіраўнік Святлана Сцяпанаўна Чабацько занялі ІІ месца ў на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст» у намінацыі «Сімвалы маёй краіны» з творчым літаратурным праектам «Родныя вобразы роднага краю». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!