Шоу-праграма «Міс Восень — 2018»

У суботу, 17 лістапада, у школе сярод старшакласніц прайшла шоу-праграма «Міс Восень-2018». Кожная ўдзельніца прадстаўляла краіну свету, а клас павінен быў арганізаваць групу падтрымкі для сваёй удзельніцы і падрыхтаваць творчы нумар у стылі выбранай краіны. У выніку тытул «Міс Восень-2018» дастаўся Святлане Андрусевіч, вучаніцы 11 класа.

                                                                   

Продолжить чтениеШоу-праграма «Міс Восень — 2018»

З 9 па 17 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Напрацягу тыдня вучні прынялі ўдзел у рознага роду мерапрыемствах:  конкурс малюнкаў «Я ніколі не буду курыць», конкурс газет «Скажм курэнню цвёрдае: «НЕ!», спаборніцтвы па настольнаму тэнісу і скачках на скакалцы, конкурс ранішніх гімнастык «Быць здаровым трэба змалку» і г.д. Таксама кожны клас наведаў інфармацыйны веснік «15 лістапада — Міжнародны дзень адмовы ад курэння» і класныя гадзіны «Курыць — здароўю шкодзіць!».

                                                                                                   

 

Продолжить чтениеЗ 9 па 17 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Суботні дзень здароўя

Марозны суботні дзень 17 лістапада запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.Пасля спартландыі, дзе перамогу святакавала спартыўнае сяброўства, вучні пачатковых класаў пайшлі на майстар-клас «Як зрабіць сваю асанку правільнай» і мультурок «Быць здаровым трэба змалку», а свае веды пра здароўе яны замацавалі на віктарыне «Пра вітаміны і не толькі». Для сярэдняга звяна прайшла віктарына «Здароўе — гэта жыццё» і пазнавальная праграма «Супраць курэння — за здаровы лад жыцця», а старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу Пружанскі Палацык і Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама.

                                                                                                

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Віншуем і ганарымся!

Вучаніца 10 класа Шаўчэнка Дар’я разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Юр’еўнай Бушук сталі ўдзельнікамі другога і трэцяга тураў у праекце velcom YOUTH. Жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Быць здаровым трэба змалку

Пад такой назвай прайшоў конкурс ранішніх гімнастык сярод вучняў 1 — 7 класаў у рамках Тыдня барацьбы з курэннем. Кожны клас павінен быў паказаць свой варыянт гімнастыкі, якую можна і трэба рабіць кожны дзень, каб быць здаровым. Лепшыя ранішнія гімнастыкі атрымаліся ў 1 класа, у 3 класа і ў 6 класа. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў, а астатнія класы — атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, а ўсе разам яшчэ раз падцвердзілі той факт, што «Быць здаровым трэба змалку».

                                                                                                            

 

Продолжить чтениеБыць здаровым трэба змалку

15 лістапада — Сустветны дзень адмовы ад курэння

                                                                                           

Продолжить чтение15 лістапада — Сустветны дзень адмовы ад курэння

Рэйд па праверцы наяўнасці флікераў

13 лістапада Савет старшакласнікаў правёў рэйд па праверцы наяўнасці флікераў сярод вучняў і працаўнікоў школы.

                                                                                                                            

Продолжить чтениеРэйд па праверцы наяўнасці флікераў