Усяму пачатак тут, у краі родным
Члены прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у раённым конкурсе фотаработ «Усяму пачатак тут, у краі маім родным».
Члены прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у раённым конкурсе фотаработ «Усяму пачатак тут, у краі маім родным».
Тыдзень «Мы за здаровае жыццё пачаўся з акцыі «Азбука здароўя», падчас якой кожны клас шукаў «здаровыя» словы на кожную літару алфавіта, і пазнавальнай праграмай для 5 — 6 класа «Стоп! СНІД!». Вучні пачатковай школы наведалі гадзіну зносін «Навошта берагчы здароўе», а старшакласнікі — кіналекторый «СНІД…а можа быць інакш». Прадстаўнікі Савета старшакласнікаў выступілі з інфрамацыйным веснікам «1 снежня — Сустветны дзень барацьбы са СНІДам» і інш. Завяршыўся тыдзень акцыяй «Чырвоная стужка як сімвал барацьбы».
Першая субота снежня была прысвечана тэме здароўя. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіну зносін «1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам», прынялі ўдзел у акцыі «Чырвоная стужка як сімвал надзеі», а таксама мультурок «У краіне здаровых мультфільмаў» і гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы».
30 лістапада вучні 8 — 11 класаў наведалі кіналекторый «Правілы дарожнага руху. Ведай і не парушай» у рамках адзінага дня прафілактыкі «Падлетак і закон:вывучаем, ведаем, выконваем!». Таксама перад вучнямі выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала аб адказнасці за парушэнне ПДР.
Субкультура ў сацыялогіі і культуралогіі — частка грамадскай культуры, адрозная ад пераважнай у канкрэтным грамадстве. У больш вузкім сэнсе тэрмін абазначае сацыяльныя групы людзей — носьбітаў субкультуры. Субкультура можа адрознівацца ад агульнапрынятай мовай, манерай паводзін, вопраткай і г.д. Асновай субкультуры могуць быць стыль музыкі, лад жыцця, пэўныя палітычныя погляды. Некаторыя субкультуры носяць экстрэмальны характар і дэманструюць пратэст супраць грамадства або пэўных грамадскіх з’яў. Некаторыя носяць замкнёны характар і імкнуцца да ізаляцыі сваіх прадстаўнікоў ад грамадства. Часам субкультуры развіваюцца і ўваходзяць як элементы ў адзіную культуру грамадства. Развітыя субкультуры маюць свае перыядычныя выданні, клубы, грамадскія арганізацыі.
У апошні дзень восені прадстаўнікі піянерскіх атрадаў сабраліся на інтэлектуальна-забаўляльную гульню «Піянерскі квіз», каб знайсці самую кемлівую і спрытную каманду, бо падчас адказаў неабходна было хутка думаць і яшчэ хутчэй пазначаць свой адказ. У выніку перамогу атрымала каманда «Мара», якая і прадставіць нашу піянерскую дружыну на раённым этапе спаборніцтваў.
Мая прафесія — настаўнік, а дакладней — настаўнік замежных моў. Чаму я стала настаўніцай? Таму што люблю дзяцей. Чаму менавіта настаўніцай замежных моў? Таму што я люблю мовы. Існуе меркаванне, што чалавек выбірае прафесію настаўніка, захапляючыся сваімі настаўнікамі, якія вялі ўрокі, якіх ён бачыў кожны дзень у школе. Неаднаразова я лавіла сябе на думцы, як у адным чалавеку можа змяшчацца і цвёрдасць, і бязмежнае цярпенне, як можна быць адначасова і строгім і мяккім, а галоўнае, заўсёды быць прыкладам ва ўсім і ведаць адказ на любое пытанне. Як завуць такога чалавека? Настаўнік! На першай педагагічнай практыцы я зразумела, што мой партрэт сапраўднага настаўніка быў складзены толькі з пункту гледжання дзіцяці… Сапраўдны настаўнік яшчэ павінен любіць жыццё, любіць сваю работу, сам працэс навучання. Гэта так здорава, калі ты тлумачыш новае правіла, а на самой справе раскрываеш перад дзецьмі нейкі сакрэт мовы, або задаеш дамашняе заданне, а на самой справе развіваеш уменне вучыцца, самім знаходзіць крыніцы ведаў. Настаўнік праводзіць не толькі «урок па матэматыцы», «урок па нямецкай мове», ён вядзе «урок жыцця», выхоўвае ў маленькага чалавека ўменне спадзявацца і верыць, ставіць мэту і працаваць над яе здзяйсненнем, радавацца поспехам і разбіраць няўдачы. І галоўнае, крочыць побач са сваімі любімымі дзецьмі.
Абрамовіч Святлана Алегаўна, настаўнік нямецкай і англійскай моў
Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна», 2018 г.
7 снежня ў адбудзецца адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Пачатак ў 17.30