15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад.
Свята «Масленіца прыйшла»
Свята Масленіцы ў пачатковых класах прайшло весела, цікава і смачна. Пасля конкурсаў ад пані Масленіцы і яе братоў: дзён тыдня ўсе сабраліся на блінны салодкі стол, дзе за кубачкам гарбаты разгадвалі загадкі, знаёміліся с прыкметамі вясны і весела праводзілі час.
Суботні дзень здароўя
Сёння вучні наведалі майстар-клас «Першая дапамога. Спосабы накладання павязак», спаборніцтвы па піянерболу, мультурок «Здаровы лад жыцця», гурткоўцы «Усмешкі» пачалі працаваць над казкай «Прыгоды Мядзведзя». Таксама сёння прайшла гульня па станцыях “Мы за пазітыўнае і здаровае жыццё” у рамках праекта «Наш выбар — жыць з пазітывам».
8 сакавіка — Дзень урачысты
7 сакавіка хлопчыкі школы падрыхтавалі для ўсіх дзяўчынак, сястрычак, матуль і бабуль святочны канцэрт «8 сакавіка — Дзень урачысты…»: чыталі вершы, танцавалі, спявалі песні. Канечне, дзяўчынкі таксама ім дапамагалі. Канцэрт атрымаўся па-сапраўднаму святочным, а яшчэ вясёлым, вясеннім і вельмі яскравым ад усмешак і ўдзельнікаў, і гледачоў.
Сустрэча з прадстаўнікамі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці
6 сакавіка ўстанову адукацыі з прафарыентацыйнай гутаркай наведалі прадстаўнікі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.