Адпрацоўка планавай эвакуацыі
1 сакавіка ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ва ўстанове адукацыі прайшла практычная адпрацоўка планавай эвакуацыі, таксама класныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя веснікі «Паведамленне аб небяспецы і дзеянні ў дадзенай сітуацыі».
1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў
Генеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты — сусветнай супольнасці, вольнага ад наркаманіі.
Адзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)
У чацвёрты чацвер месяца вучні 8-11 класаў наведалі адзіны дзень інфармавання «Ганаровае званне — абаронца Айчыны», падчас якога разгледзелі і абмеркавалі наступныя тэмы «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)», «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»
Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. Мая адказнасць за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій», якая праводзілася ў рамках адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!».
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Люты 2019 г.
28 лютага пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Ганаровае званне — абаронца Айчыны».
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь»; «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)»; «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў пачаўся з марафона добрых спраў, а працягнуўся пазнавальнай праграмай «Зорка акцябронка» і піянерскім зборам «БРПА — мая сям’я», а завяршыўся праглядам і абмеркаваннем кінафільма «Цімур і яго каманда». Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у VII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод», дзе занялі ІІ месца!