Небяспечныя прыгоды Карлсана

У пачатку мая да вучняў пачатковых класаў завітаў сам Карлсан. Гульнёва-пазнавальная праграма «Небяспечныя прыгоды Карлсана» была прысвечана прафілактыцы пажарнай бяспекі.

Продолжить чтениеНебяспечныя прыгоды Карлсана

9 мая. 12.00 . «Несмяротны полк»

9 мая ў 12.00 гадзін у г. Пружаны, ад будынка райвыканкама, будзе арганізавана шэсце калоны «Несмяротны полк». Вы можаце стаць удзельнікам акцыі. Для гэтага  неабходна ўзяць фатаграфію свайго сваяка — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, працаўніка тылу, партызана, вязня канцлагера, які сам ужо ніколі не прыйдзе на мітынг. Патрабаванні да фатаграфіі: фармат А4, пад здымкам указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця і вайсковае званне або тыя дадзеныя, якімі вы валодаеце. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Продолжить чтение9 мая. 12.00 . «Несмяротны полк»

План мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 74-ай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў і 73-яй гадавіны Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне

План мерапрыемстваў

Продолжить чтениеПлан мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 74-ай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў і 73-яй гадавіны Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне

Тыдзень прафарыентацыі

З 23 красавіка па 28 красавіка ў школу праходзіў Тыдзень прафарыентацыі, падчас якога вучні 1 — 4 класаў наведалі пазнавальную праграму «Калейдаскоп прафесій», вучні 5 — 8 класаў — гульнёвую праграму «Усе прафесіі важныя», а для старшакласнікаў прайшоў урок-прэзентацыя «Куды пайсці вучыцца», таксама ў класах прайшлі тэматычныя класныя гадзіны.

                                                                            

Продолжить чтениеТыдзень прафарыентацыі

Экскурсія ў Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

У суботу старшакласнікі ў рамках Тыдня прафарыентацыі наведалі Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

                                                                                                      

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Суботні дзень прафесій

28 красавіка адбылася конкурсная праграма «Свет прафесій», дзе лепшым у намінацыі «Вершы» стаў Антон Вахновіч з 3 класа, першае месца ў намінацыі «Песні» занялі Ганна Губарык і Лізавета Ліштван (2 клас), а ў намінацыі «Мініяцюры» лепшымі сталі вучаніцы 5 класа з мініяцюрай «У стаматолага». Таксама прайшоў мультурок «Калейдаскоп прафесій» і конкурс малюнкаў «Усе прафесіі важныя». 
                                                                           

Продолжить чтениеСуботні дзень прафесій

Усміхайцеся, сябры!

Пад такім дэвізам у суботу прайшла гульня па станцыях «Час добрага настрою» ў рамках акцыі «Мой выбар — жыць з пазітывам». Хлопчыкі і дзяўчынкі дарылі адзін аднаму рамонкі добрых эмоцый, шукалі пяць прычын жыць з усмешкай, гулялі ў вяселыя гульні, весела і пазітыўна праводзілі свой час.

                                                                                                                      

Продолжить чтениеУсміхайцеся, сябры!

Віншуем і ганарымся!

Работа вучаніцы 9 класа Кулік Ангеліны (малюнак «Брэсцкая зорка») па выніках раённага этапа абласной выставы дзіцячага малюнка «Брэсцкая крэпасць — сімвал мужнасці і славы» будзе адпраўлена ў г.Брэст для ўдзелу ў абласной выставе. Жадаем поспехаў! 

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Прышчэпка — сябар у барацьбе з хваробай

27 красавіка сярод вучняў пачатковых класаў у рамках Еўрапейскага тыдня імунізацыі  прайшоў конкурс малюнкаў «Прышчэпка — сябар у барацьбе з хваробай».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеПрышчэпка — сябар у барацьбе з хваробай

«Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць»

Навучэнцы школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах у рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць», падчас якой наведалі інтэлектуальную гульню «Радыяцыяная бяспека. Правілы і абарона», гадзіну зносін «Трагедыя Чарнобыля», інфармацыйныя гадзіны «Чарнобыль — наш боль і наша памяць», а таксама выпусцілі газету «25 фактаў пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС». Вучні нашай школы Арцём Зыбін (6 клас) і Карына Чарнега (9 клас) прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Чарнобыль — погляд скрозь гады» у намінацыі «Праз прызму дзесяцігоддзяў».

 

                                                                

 

Продолжить чтение«Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць»