Адзіны дзень інфармавання ў лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)

У чацвёрты чацвер месяца — 22 лістапада — старшакласнікі зноў сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада». Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні , прысвечаныя наступным тэмам: «100-годдзе ВЛКСМ. Сустрэча Прэзідэнта з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» і «Беларусь — адна з лепшых краін для жыцця людзей». Члены ГА «БРСМ» выступілі з паведамленнем аб сустрэчы А.Г.Лукашэнка з актывам БРСМ, а пасля прапанавалі ўсім віктарыну «Камсамол. Учора і сёння».

                                                                                                                             

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)

Выпускнік-2019! Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь запрашае

                                                                                                     

Продолжить чтениеВыпускнік-2019! Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь запрашае

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Лістапад 2018 г.

22 лістапада пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада».

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «100-годдзе ВЛКСМ. Сустрэча Прэзідэнта з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі»; «Беларусь — адна з лепшых краін для жыцця людзей».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Лістапад 2018 г.

Шоу-праграма «Міс Восень — 2018»

У суботу, 17 лістапада, у школе сярод старшакласніц прайшла шоу-праграма «Міс Восень-2018». Кожная ўдзельніца прадстаўляла краіну свету, а клас павінен быў арганізаваць групу падтрымкі для сваёй удзельніцы і падрыхтаваць творчы нумар у стылі выбранай краіны. У выніку тытул «Міс Восень-2018» дастаўся Святлане Андрусевіч, вучаніцы 11 класа.

                                                                   

Продолжить чтениеШоу-праграма «Міс Восень — 2018»

З 9 па 17 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Напрацягу тыдня вучні прынялі ўдзел у рознага роду мерапрыемствах:  конкурс малюнкаў «Я ніколі не буду курыць», конкурс газет «Скажм курэнню цвёрдае: «НЕ!», спаборніцтвы па настольнаму тэнісу і скачках на скакалцы, конкурс ранішніх гімнастык «Быць здаровым трэба змалку» і г.д. Таксама кожны клас наведаў інфармацыйны веснік «15 лістапада — Міжнародны дзень адмовы ад курэння» і класныя гадзіны «Курыць — здароўю шкодзіць!».

                                                                                                   

 

Продолжить чтениеЗ 9 па 17 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Суботні дзень здароўя

Марозны суботні дзень 17 лістапада запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.Пасля спартландыі, дзе перамогу святакавала спартыўнае сяброўства, вучні пачатковых класаў пайшлі на майстар-клас «Як зрабіць сваю асанку правільнай» і мультурок «Быць здаровым трэба змалку», а свае веды пра здароўе яны замацавалі на віктарыне «Пра вітаміны і не толькі». Для сярэдняга звяна прайшла віктарына «Здароўе — гэта жыццё» і пазнавальная праграма «Супраць курэння — за здаровы лад жыцця», а старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу Пружанскі Палацык і Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама.

                                                                                                

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Віншуем і ганарымся!

Вучаніца 10 класа Шаўчэнка Дар’я разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Юр’еўнай Бушук сталі ўдзельнікамі другога і трэцяга тураў у праекце velcom YOUTH. Жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!