Моладзевыя субкультуры: спосаб самавыяўлення або адыход ад рэальнасці?

Субкультура ў сацыялогіі і культуралогіі — частка грамадскай культуры, адрозная ад пераважнай у канкрэтным грамадстве. У больш вузкім сэнсе тэрмін абазначае сацыяльныя групы людзей — носьбітаў субкультуры. Субкультура можа адрознівацца ад агульнапрынятай мовай, манерай паводзін, вопраткай і г.д. Асновай субкультуры могуць быць стыль музыкі, лад жыцця, пэўныя палітычныя погляды. Некаторыя субкультуры носяць экстрэмальны характар ​​і дэманструюць пратэст супраць грамадства або пэўных грамадскіх з’яў. Некаторыя носяць замкнёны характар ​​і імкнуцца да ізаляцыі сваіх прадстаўнікоў ад грамадства. Часам субкультуры развіваюцца і ўваходзяць як элементы ў адзіную культуру грамадства. Развітыя субкультуры маюць свае перыядычныя выданні, клубы, грамадскія арганізацыі.

Інфармацыя

Продолжить чтениеМоладзевыя субкультуры: спосаб самавыяўлення або адыход ад рэальнасці?

Піянерскі квіз сабраў прадстаўнікоў піянерскіх атрадаў

У апошні дзень восені прадстаўнікі піянерскіх атрадаў сабраліся на інтэлектуальна-забаўляльную гульню  «Піянерскі квіз», каб знайсці самую кемлівую і спрытную каманду, бо падчас адказаў неабходна было хутка думаць і яшчэ хутчэй пазначаць свой адказ. У выніку перамогу атрымала каманда «Мара», якая і прадставіць нашу піянерскую дружыну на раённым этапе спаборніцтваў.

                                                                                                                                                  

Продолжить чтениеПіянерскі квіз сабраў прадстаўнікоў піянерскіх атрадаў

Прафесія — настаўнік

Мая прафесія — настаўнік, а дакладней — настаўнік замежных моў. Чаму я стала настаўніцай? Таму што люблю дзяцей. Чаму менавіта настаўніцай замежных моў? Таму што я люблю мовы. Існуе меркаванне, што чалавек выбірае прафесію настаўніка, захапляючыся сваімі настаўнікамі, якія вялі ўрокі, якіх ён бачыў кожны дзень у школе. Неаднаразова я лавіла сябе на думцы, як у адным чалавеку можа змяшчацца і цвёрдасць, і бязмежнае цярпенне, як можна быць адначасова і строгім і мяккім, а галоўнае, заўсёды быць прыкладам ва ўсім і ведаць адказ на любое пытанне. Як завуць такога чалавека? Настаўнік! На першай педагагічнай практыцы я зразумела, што мой партрэт сапраўднага настаўніка быў складзены толькі з пункту гледжання дзіцяці… Сапраўдны настаўнік яшчэ павінен любіць жыццё, любіць сваю работу, сам працэс навучання. Гэта так здорава, калі ты тлумачыш новае правіла, а на самой справе раскрываеш перад дзецьмі нейкі сакрэт мовы, або задаеш дамашняе заданне, а на самой справе развіваеш уменне вучыцца, самім знаходзіць крыніцы ведаў. Настаўнік праводзіць не толькі «урок па матэматыцы», «урок па нямецкай мове», ён вядзе «урок жыцця», выхоўвае ў маленькага чалавека ўменне спадзявацца і верыць, ставіць мэту і працаваць над яе здзяйсненнем, радавацца поспехам і разбіраць няўдачы. І галоўнае, крочыць побач са сваімі любімымі дзецьмі.

Абрамовіч Святлана Алегаўна, настаўнік нямецкай і англійскай моў

Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна», 2018 г.

Продолжить чтениеПрафесія — настаўнік

Да ведама законных прадстаўнікоў

7 снежня ў  адбудзецца адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Пачатак ў 17.30

Продолжить чтениеДа ведама законных прадстаўнікоў

З 26 лістапада па 1 снежня ў школе праходзіць Тыдзень “Мы за здаровае жыццё” (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

План правядзення тыдня

Продолжить чтениеЗ 26 лістапада па 1 снежня ў школе праходзіць Тыдзень “Мы за здаровае жыццё” (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

З 19 па 24 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Тыдзень пачаўся ў інфармацыйных гадзін «Колькі ў свеце прафесій?» і «Прафесіі бліжэйшых дзесяцігоддзяў», жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў «Кім працуюць мае бацькі?» і конкурсе калажаў «Прафесіі будучыні». Напрацягу тыдня вучні паспелі наведаць конкурсную праграму «Размаўляем пра прафесіі», прэзентацыю-віктарыну «У свеце прафесій», а таксама для старшакласнікаў працавала інфармацыйная пляцоўка «Як выбраць прафесію. Парады і не толькі…».

                                                                                                     

Продолжить чтениеЗ 19 па 24 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Суботні дзень прафесій

Тыдзень прафарыентацыі ў школе завяршыўся суботнім днем прафесій, падчас якога вучні наведвалі гульнёва-пазнавальную праграму «Марафон прафесій», адказвалі на пытанні віктарыны «Пра прафесіі і не толькі», а калі малодшыя былі на мультуроку «Прафесій непатрэбных не бывае», старэйшыя  сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Куды пайсці вучыцца?». Таксама каманда школы «Ой, да ладно!» прыняла ўдзел абласным асінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?».

                                                                                                                    

 

Продолжить чтениеСуботні дзень прафесій