Суботні Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
28 верасня ў шосты школьны дзень для вучняў былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: гадзіна роздуму «Маці. Дзіця. Вайна», сямейны падворак “Сям’я – гэта 7-Я”, конкурс малюнкаў “Я выбіраю здаровы лад жыцця!”, а таксама актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “З клопатам аб бяспецы малой Радзімы”.
Пачынаем падарожжа па краіне ведаў
27 верасня для самых юных навучэнцаў школы прайшло свята»Пачынаем падарожжа па краіне ведаў». Вучні падарожнічалі на цягніку і на сваім шляху выконвалі заданні. Героі казак падрыхтавалі для дзяцей цікавыя заданні, якія першаклашкі выконвалі з велізарным задавальненнем. Свята прайшло ярка і незабыўна як для вучняў так і для іх бацькоў.
«Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер». Верасень 2024
26 верасня адбылася інфармацыйная гадзіна ў рамках рэалізацыі інфармацыйна — адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» па тэме «Маладосць-час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер » (пра дзеячаў органаў вучнёўскага самакіравання: моладзежны парламент; Савет маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэі для развіцця свайго рэгіёну).
Адукацыцыйная экскурсія ў Ружанскі палацавы комплекс родаў Сапег
Суботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
21 верасня для вучняў школы былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы: экскурсія-назіранне “Спасибо, осень, за щедроты, спасибо людям за работу”, турыстычны паход “Добры дзень, Ясельда!”, экскурсія ў “Музей-сядзібу ”Пружанскі палацык” на выставу старажытных карт, прымеркаваную да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага грамадства, рэспубліканскі турнір “Кубак адзінства”.