Наведванне цэнтра бяспекі ў г.Камянец
20 чэрвеня выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка» здзейснілі экскурсію ў РАНС г. Камянец з наведваннем цэнтра бяспекі. Супрацоўнік цэнтра ў даступнай і цікавай форме расказала дзецям аб правілах бяспечных паводзін пры пажары, дзеці паўтарылі паслядоўнасць дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацыях, з дапамогай камп’ютарнай гульні змаглі патушыць пажар у розных бытавых сітуацыях, «патэлефанавалі» дыспетчару, каб паведаміць пра пажар у кватэры. Добрыя эмоцыі гавораць аб тым, што дзецям вельмі спадабалася.