Суботні дзень здароўя
Другая субота сакавіка прайшла пад дэвізам «У здаровым целе — здаровы дух». Сёння вучні прынялі ўдзел у спартландыі “Здаровым быць модна!” і майстар-класе “Як захаваць сваю асанку правільнай”, а на круглых сталах абмеркавалі праблемы шкодных звычак і актуальнасць здаровага ладу жыцця.
Масленіцу сустракаем!
Такімі словамі пачалося свята Масленіцы ў вучняў пачатковых класаў. Пасля спаборніцтваў, якія прыдумалі Вясна і Зіма, усе разам адправіліся на бліны да Вясны, а Зіме сказалі «Да пабачэння».
Прававая гасцёўня “Тлумачэнні змяненняў, унесеных у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх”
12 сакавіка старшакласнікі наведалі прававую гасцёўню, дзе педагог сацыяльны А.Я.Калюта патлумачыла змяненні, унесеныя у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.
Мерапрыемствы ў рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам»
У рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам» вучні 8 класа наведалі развіваючы занятак «Жыццё дадзена для шчасця», а вучні 9 класа — дыскусію «Як навучыцца пераадольваць цяжкасці».