Суботні дзень карысных спраў

2 кастрычніка хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі творчыя майстэрні «Паштоўка для бабулі і дзядулі», дзе зрабілі паштоўкі з віншаваннямі з Днём пажылога чалавека сваім бабулям і дзядулям. Таксама сёння прайшлі гадзіна зносін “Дзень дабрыні і павагі” і адкрыты мікрафон “Старасць трэба паважаць”. А вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Кнігі — нашы сябры».

Продолжить чтениеСуботні дзень карысных спраў

Віншавальная праграма “Настаўнік – ганаровае прызванне”

1 кастрычніка вучні школы павіншавалі сваіх дюбімых настаўнікам з надыходзячым святам, з Днём настаўніка. Ужо з раніцы ўсіх сустракалі лісічка і вавёрачка, якія дарылі восеньскія букеты, прапаноўвалі арэшкі з прадказаннямі. А пасля ўсіх настаўнікаў чакаў невялікі, але прыемны сюрпрыз, дзе кожны з іх быў узнагароджаны медалём «Лепшы настаўнік у свеце». На перапынках віншаванні і сюрпрызы працягнуліся. І ўвесь дзень прайшоў цікава, весела, ярка і святочна.

Продолжить чтениеВіншавальная праграма “Настаўнік – ганаровае прызванне”

Сустрэча з прадстаўнікамі Беларускай дзяржаўнай селькагаспадарчай акадэміі

1 кастрычніка адбылася сустрэча старшакласнікаў з прадстаўнікамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, якія расказалі пра навучанне ў акадэміі, пра працаўладкаванне пасля заканчэння ўстановы адукацыі, умовы пражывання студэнтаў. Пасля старшакласнікі задавалі свае пытанні наконт навучэння ў акадэміі і атрымлівалі адказы «з першых вуснаў».

Продолжить чтениеСустрэча з прадстаўнікамі Беларускай дзяржаўнай селькагаспадарчай акадэміі

Конкурс малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»

Прымаючы пад увагу неабходнасць падтрымкі творчых ініцыятыў падрастаючага пакалення, а таксама педагогаў і выхавальнікаў, якія садзейнічаюць духоўна-маральнаму развіццю асобы дзіцяці, па благаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праводзіцца штогадовы Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», накіраваны на духоўна-маральную асвету дзяцей, на далучэнне юных мастакоў да сусветнай культуры і, перш за ўсё, да праваслаўнай, якая дазваляе выхаваць і захаваць у маладым пакаленні маральныя асновы, любоў да сям’і, дому, сябрам, Айчыне.

Продолжить чтениеКонкурс малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»

Суботні дзень экалогіі

Апошняя субота верасня ў школе прайшла ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз звярнулі ўвагу на праблемы экалогіі на сённяшні дзень. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін “Падарожжа ў краіну Экалогія”, а старэйшылм сабраліся на інтэлектуальнай гульні “Экалагічная мазаіка”.

Продолжить чтениеСуботні дзень экалогіі